Міёрскі РАУС шукае без вестак зніклага Юзэфа Міхайлавіча Руткевіча. Ён нарадзіўся 27.09.1936 г. у вёсцы Жады, жыў у в. Дульскія. 14 ліпеня каля 9 – 10 гадзін пайшоў з дому і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.
На выгляд Ю. М. Руткевічу 70 – 80 гадоў, рост каля 170 сантыметраў, сярэдняга целаскладу.
Быў апрануты ў шэры пінжак, блакітную кашулю, карычневыя штаны, карычневую шапку, кароткія боты.
У Юзэфа Руткевіча праблемы з памяццю. Ён можа знаходзіцца ў вёсках на Міёршчыне, але не ведаць, куды ісці.
Просім грамадзян, якія ведаюць пра месцазнаходжанне Ю. М. Руткевіча, паведаміць у РАУС па тэл. 5 20 02, 5 19 14, мабільным 597 00 66 (МТС) ці 102.
Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.
Святаслаў ПАНІЧ,
часова выконваючы
абавязкі начальніка РАУС.