Авторизация
 

Грошы, рэчы, рыба... На Міёршчыне ўзбуджана 8 крымінальных спраў

 З 16 па 30 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 148 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 8 крымінальных спраў. Складзена 297 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Банкаўская картка ў чужых руках

19 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”. З банкамата ў Дзісне знялі 290 рублёў з карткі, якая належыць жыхару Верхнядзвінскага раёна. Устанаўліваецца асоба зламысніка.

Высокая цана інтэрнэт-перапіскі

Жыхарка Міёрскага сельсавета перапісвалася ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”. Паведаміла інтэрнэт-сябру рэквізіты сваёй банкаўскай карткі. У хуткім часе з рахунку прапала больш за 500 рублёў. Па факце крадзяжу 21 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Калі ноша цягне крымінальную адказнасць

За незаконнае перамяшчэнне рыбы адкажуць перад судом двое міярчан. Напрыканцы сакавіка іх затрымалі з уловам у сорак шчупакоў. На той час на здабычу гэтага віду дзейнічала забарона. Крымінальная справа ўзбуджана 21 чэрвеня.

Па астылых слядах

Набор каструль, чайнік, сумку ўкралі з гарышча дома ў жыхара Міёрскага сельсавета. Крадзеж учынілі са жніўня па снежань мінулага года. Гаспадар заўважыў прапажу праз час. 25 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа. Устанаўліваецца асоба зламысніка.

***
Усяго ў чэрвені ў раёне ўзбуджана 17 крымінальных спраў. Раскрыта з іх 14. Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 10 злачынстваў: шэсць крадзяжоў, два падпалы, па адным выпадку хуліганства і разбою. Раскрыта дзевяць. Акрамя таго раскрылі крадзеж, учынены месяц таму. Выяўлены два злачынствы ў сферы маральнасці, тры – у сферы высокіх тэхналогій, два па лініі іншых служб.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага
аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела
Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта