Авторизация
 

На Міёршчыне ўзбуджана 9 крымінальных спраў

 З 1 па 15 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 129 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 9 крымінальных спраў. Складзена 317 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Чым у доме чужым пажывіцца

Першага чэрвеня ў міліцыю з паведамленнем пра крадзеж звярнуўся міярчанін. Удзень праз незачыненае вакно хтосьці пранік у яго дом, украў ноўтбук і прадукты харчавання. У хуткім часе ўстанавілі зламысніка. Гэта жыхар Браслаўскага раёна, які нідзе не працуе. На яго рахунку яшчэ адно злачынства. З вясковага дома ў Міёрскім сельсавеце ўкраў прадукты і мабільны тэлефон. Крымінальныя справы па абодвух фактах узбуджаны адпаведна 1 і 14 чэрвеня.

Працяг зімовай гісторыі

У лютаўскіх выпусках “Хронікі здарэнняў” паведамлялі пра крадзяжы з легкавых аўтамабіляў у райцэнтры. Зламыснікаў знайшлі. Адзін з іх – жыхар Міёрскага сельсавета. Падчас расследавання ўстанавілі яшчэ адзін эпізод – крадзеж магнітолы. 4 чэрвеня ўзбуджана чарговая крымінальная справа.

У сумцы – кашалёк, у кашальку – картка, на картцы – грошы

Пятага чэрвеня ўчынены крадзеж у адной з міёрскіх навучальных устаноў. Старшакласнік зайшоў у лабаранцкую. Убачыў сумачку. У ёй – кашалёк. Забраў банкаўскую картку і зняў 300 рублёў. Патаемнае стала вядомым. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”.

Кулак замест прывітання

Жыхар Новапагосцкага сельсавета пабіў аднасяльчанку. У стане алкагольнага ап’янення ўдарыў кулаком у твар. Крымінальную справу па факце хуліганства ўзбудзілі 10 чэрвеня.

Па старой звычцы

Раней судзімая за крадзеж жыхарка Міёрскага сельсавета ўзялася за старое. Украла веласіпед з гаспадарчай пабудовы. Украдзенае канфіскавана. Зламысніцу затрымалі. 10 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа.

На справу ўдваіх

Будаўнічыя матэрыялы ўкралі з двара дома міярчаніна. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Устаноўлена, што крадзеж учынілі мясцовы і жыхар Перабродскага сельсавета. Абодва не працуюць. Украдзенае канфіскавана. Крымінальная справа ўзбуджана 14 чэрвеня.

Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба РАУС.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага

аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта