Авторизация
 

Паехаць на заробкі за мяжу і не трапіць у палон

 Верагоднасць паехаць на заробкі і трапіць  у палон у нашы дні даволі вялікая. Колькасць пацярпелых ад гандлю людзьмі не змяншаецца, а злачынцы дзейнічаюць усё больш прадуманымі метадамі вярбоўкі. Перш чым адправіцца за мяжу за прыбыткам, паклапаціцеся пра ўласную бяспеку.

ПЛАНУЕМ АД’ЕЗД
- Уважліва праверце прапанову аб працы. Калі запрашае фірма, папрасіце паказаць ліцэнзію на працаўладкаванне за мяжой. Спіс фірм з ліцэнзіяй ёсць у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў (тэлефон +375 17 218 52 64) і на сайце МУС www.mvd.gov.by.


- Грамадзяне Беларусі, што выязджаюць на работу за мяжу, павінны мець візу дзяржавы працаўладкавання, выдадзеную яе дыпламатычным прадстаўніцтвам або консульскай установай, і працоўны дагавор, дзе вызначаны:
- тэрмін дзеяння, характар і месца работы, умовы і аплата працы;
- правы, абавязкі, адказнасць бакоў, парадак і ўмовы скасавання ці падаўжэння дагавору;
- парадак і ўмовы сацыяльнага страхавання працоўнага-мігранта;
- парадак кампенсацыі шкоды, прычыненай здароўю падчас працоўнай дзейнасці, іншыя сацыяльныя гарантыі.

ПАМЯТАЙЦЕ!
- Калі працуеце нелегальна, не атрымаеце медыцынскую і іншыя сацыяльныя дапамогі. Трапіце ў поўную залежнасць ад працадаўцы.
- Паведаміце блізкім пра ад’езд.
- Пакіньце дома дакладны адрас месцазнаходжання за мяжой, свой фотаздымак, копіі дакументаў. Другі экземпляр копій вазьміце з сабой.
- Аформіце страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы.
- Дамоўцеся з роднымі і сябрамі пра сувязь.
- Вазьміце грошы на транспартныя расходы.
- Даведайцеся адрас і тэлефон пасольства Беларусі ў краіне, куды выязджаеце.
- Сумняваецеся наконт замежнага працаўладкавання або ўжо трапілі ў бяду – тэлефануйце на гарачую лінію 8 801 201 5555 (па Беларусі званок бясплатны). Для званкоў з-за мяжы +375 162 21 8888.

ЗНАХОДЗЯЧЫСЯ ЗА МЯЖОЙ:
- не аддавайце пашпарт. Дадзеныя можна прадаставіць без перадачы дакумента;
- калі ўмовы адрозніваюцца ад указаных у дагаворы, звяжыцеся з агенцтвам ці пасрэднікам. Патрабуйце неадкладнага паляпшэння ўмоў. Калі сітуацыя не зменіцца, маеце права адмовіцца ад работы;
- прымаючы падарункі і пазычаючы грошы, ставіце сябе ў залежнае становішча;
- падтрымлівайце сувязь з роднымі і сябрамі. Неадкладна інфармуйце іх пра любыя змяненні падчас знаходжання за мяжой;
- калі ў вас укралі дакументы ці ўзніклі іншыя праблемы, звяртайцеся ў пасольства або консульства Рэспублікі Беларусь ці ў праваахоўныя органы.

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна ЛЫСЁНАК,

старшы інспектар групы

па грамадзянстве
і міграцыі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 892
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта