Авторизация
 

14 ліпеня каля 19 гадзін 16-гадовая дзяўчына са Слабады (вучаніца Даўгінаўскай СШ), накіравалася з сяброўкамі на другі бераг Дзвіны. Па мелкаводдзі яны ішлі амаль праз усю раку. Толькі ля другога берага, дзе вельмі глыбока, паплылі. Дзве дзяўчынкі завяршылі пераправу, азірнуліся і ўбачылі, што іх спадарожніцы нідзе няма.  Пачалі клікаць на дапамогу. Да іх падплыў рыбак на лодцы, але пошукі былі безвыніковымі. Пазней на месцы здарэння працавалі наваполацкія вадалазы. Толькі 16 ліпеня  цела дзяўчынкі прыкмецілі ля рыбалавецкіх сетак.

 

У  абласным цэнтры чатыры хлопчыкі 5-х і 8-х классаў адправіліся купацца на раку  Лучоса,  дзяцей падхапіла цячэнне Дзвіны. Двое старэйшых выбраліся, а  малодшых панесла плынь. Мужчына, які быў побач, змог выратаваць толькі аднаго.

У Аршанскім раёне ў вёсцы гасцілі два ўнукі. Яны гулялі ўздоўж ракі. У старэйшага зваліўся ў ваду шлёпанец, ён кінуўся за ім і загінуў.

 

У Верхнядзвінскім раёне 17-гадовы хлопец даў нырца ў Дзвіну і не з’явіўся на паверхні. Там жа ледзь не ўтапілася  маленькая дзяўчынка, якая разам з татам прыехала на раку, і пакуль той надзімаў матрац, зайшла ў ваду, дзе яе панесла цячэнне. Тата кінуўся ратаваць дачку і загінуў, а малой дапамагла жанчына, якая своечасова ўбачыла бяду.

 

Не купайцеся ў непрызначаных і не абсталяваных месцах. Уважліва сачыце за дзецьмі падчас адпачынку на рэках з хуткім цячэннем і ў прыбярэжных зонах. Забараняйце падлеткам даваць нырца ад берага.

 

С. ГРЫГОР’ЕЎ,

старшыня Міёрскага

РДГА “АСВОД”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта