Сезон масавай пасьбы статка пачаўся нядаўна, а ў Мінскай і Магілёўскай абласцях чыгуначны транспарт ужо вымушаны быў экстранна тармазіць, каб прадухіліць наезд на дамашнюю жывёлу. Загінулі чатыры каровы, што належалі прыватнай асобе.
За мінулы год у краіне з-за статка на рэйках цягнікі экстранна тармазілі 18 разоў, у шасці выпадках загінулі 34 жывёлы. У Віцебскай вобласці адзначана шэсць тармажэнняў і гібель трох галоў. Ахвяр магло быць і больш, бо з-за недагляду пастухоў нярэдка на рэйках з’яўляюцца цэлыя гурты. Напрыклад, кароў на перагоне Адамова – Боркавічы, авечак – на ўчастку чыгункі Круляўшчызна – Лынтупы. Летась цудам засталося ў жывых цяля на перагоне Шаркаўшчына – Міёры.
Сутыкненне паяздоў з дамашняй жывёлай – гэта гібель статка, пагроза бяспекі руху і збоі ў графіках чыгуначнага транспарта, страты для абодвух бакоў.
Фота для ілюстрацыі.
Андрэй БАТУРА,
начальнік аддзела вытворчасці
сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу.