Авторизация
 

Узбуджана 11 крымінальных спраў

 З 16 па 31 мая ў раёне ўзбуджана 11 крымінальных спраў. Сярод выяўленых злачынстваў пераважаюць крадзяжы. Маюцца факты прычынення грамадзянам цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, незаконнай высечкі лесу. 

На чужога бычка рот не разяўляй
У ноч на 20 мая двое міярчан збіраліся выкрасці бычка з памяшкання адной з ферм ААТ "Туркова". Прыехалі на аўтамабілі з прычэпам. Для зручнасці транспарціроўкі жывёлы зрабілі ёй ін’екцыю заспакаяльнага прэпарата.


Злачынства своечасова прадухіліў вартаўнік фермы. У гэты ж дзень па факце замаху на крадзеж узбуджана крымінальная справа. Абвінавачаным пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі або іншае больш мяккае пакаранне.

Нож у сэрца
Паміж двума жыхарамі суседніх вёсак Міёрскага раёна падчас сумеснага распіцця спіртных напояў разгарэлася сварка. Адзін ударыў другога нажом, прабіўшы лёгкае і сэрца. Пацярпелы прааперыраваны і знаходзіцца ў райбальніцы. Яго стан стабільны. Крымінальная справа ўзбуджана 31 мая. Праводзіцца расследаванне.

Адзін удар – два пераломы
31 мая ўзбуджана крымінальная справа па факце прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці. Пятага красавіка два нецвярозыя таварышы разам вярталіся дадому. Раптам адзін ударыў другога ззаду па назе і зламаў абедзве косткі левай галёнкі. Пацярпелы заявіў у міліцыю.

Несумленны плаціць двойчы
На тэрыторыі Перабродскага лясніцтва недалёка ад вёскі Мурашкі незаконна высечаны 92 дрэва розных парод. Парушальніка, жыхара нашага раёна, вызначылі інспектары Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Прычынены ўрон у суме больш за 370 базавых велічынь, што перавышае 9 тысяч рублёў, кампенсаваны ў поўным аб’ёме.
***
У маі ў раёне ўзбуджана 20 крымінальных спраў, з якіх раскрыты 15. Па лініі крымінальнага вышуку 13 злачынстваў, па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі тры і па лініі іншых служб – чатыры. Нераскрытымі застаюцца пяць крадзяжоў.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага аддзела
ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела
Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта