Тыдзень з 12 да 18 ліпеня стаў для нашай рэспублікі рэкордным за апошнія 30 гадоў па колькасці ахвяр на вадзе—утапіліся 145 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей, пад час купання на вадаёмах—123, за два выхадныя дні—54. Звязана гэта з грэбаваннем правілаў бяспекі, многія з тапельцаў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Удалося выратаваць за тыднёвы прамежак часу 100 чалавек, папярэдзіць больш 400 няшчасных выпадкаў.
Па аператыўных дадзеных АСВОДА з пачатку года да 18 ліпеня вада “забрала” жыццё 609 чалавек (непаўналетніх—51), выратавана—481, удалося прадухіліць 4215 няшчасных выпадкаў.