Хутка аматары рыбнай лоўлі, турысты і адпачывальнікі скіруюцца на вадаёмы. Важна строга захоўваць правілы паводзін паблізу высакавольтавых ліній электраперадачы. У ахоўных зонах рыбалка забаронена з-за небяспекі паражэння электрычным токам.
Сталі папулярнымі вуглепластыкавыя тэлескапічныя вуды, якія добра праводзяць электрычны ток. Прымяняць іх пад лініямі электраперадачы смяротна небяспечна. Неабавязкова дакранацца да правадоў, дастаткова нават наблізіць вуду – атрымаеце тэрмічны апёк і пашкоджанні ўнутраных органаў. Усё часцей вуглепластыкавыя мадэлі, выпадковае накідванне лескі на правады прыводзяць да гібелі рыбакоў.
Не ігнаруйце плакаты “Ахоўная зона ліній электраперадачы”, “Небяспечна для жыцця!”, “Рыбная лоўля забаронена!” Праходзячы пад правадамі, складвайце вудзільню. Выбірайце месцы далей ад паветраных ліній электраперадачы, трансфарматарных будак і іншых энергааб’ектаў.
Фота для ілюстрацыі.
Сяргей МАТЭЛЕНАК,
начальнік вытворча-тэхнічнай
групы раённых энергасетак.