Авторизация
 

За два тыдні на Міёршчыне ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў

 З 1 па 15 мая ў раёне ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў.

Сярод выяўленых злачынстваў пераважаюць крадзяжы. Большасць з іх учынена ў дачных дамах, якія заставаліся без гаспадароў. Здабыча зламыснікаў – прадукты харчавання і пакінутая на дачах маёмасць.

Прыстаўка і кабель
У Перабродскім сельсавеце злодзей наведаўся на дачу на хутары ў перыяд з 9 красавіка па 8 мая. Дзверы адчыніў, вырваўшы прабой. Украў тэлевізійную прыстаўку і тэлефонны кабель. Урон ацэнены на суму больш за 100 рублёў. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца. Крымінальная справа ўзбуджана 8 мая.

Пасцельная бялізна і посуд
У перыяд з лістапада 2018 года па май 2019-га ўчынены крадзеж на дачы ў Язненскім сельсавеце. З дома прапалі адзенне, пасцельная бялізна, кухонны посуд. Урон на 435 рублёў. Гаспадыня дачы – жыхарка Наваполацка. На зіму ключы ад дома пакінула знаёмай сяльчанцы. Сужыцель апошняй вырашыў разжыцца чужым дабром. Узяў ключы, наведаўся на дачу і ўкраў рэчы, якія пасля стаў прадаваць. У адносінах да яго 12 мая ўзбуджана крымінальная справа.

Прадукты і адзенне
У дачны дом у Дзісне злодзей забраўся ў перыяд з 6 кастрычніка 2018 года па 12 мая 2019-га. Гаспадыня пражывае ў Расіі, а лета праводзіць на дачы. У чарговы прыезд заўважыла, што на дзвярах вырвалі прабой, а з дома ўкралі прадукты харчавання, адзенне і іншую маёмасць на суму больш за 400 рублёў. 12 мая ўзбуджана крымінальная справа. Устанаўліваецца асоба злымысніка.

Магнітола і лодка
На дачы ў Новапагосцкім сельсавеце крадзеж учынены ў перыяд з 4 па 13 мая. Злодзей разбіў аконнае шкло, пранік у дом і ўкраў магнітолу. З лазні на падворку забраў надзіманую лодку. Сума ўрону – 405 рублёў. Крымінальная справа ўзбуджана 13 мая. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Вышэйпералічаныя выпадкі аб’ядноўвае адна акалічнасць. Дачы знаходзіліся пад аховай звычайнага навяснога замка. Як бачна, сродак ненадзейны.


Аляксандр ФУРС,
начальнік Міёрскага раённага

аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта