Авто вылетело в кювет возле села Савченки

 У дарожна-транспартным здарэнні ў Міёрскім раёне пацярпелі чатыры чалавекі. Вечарам 5 мая на аўтадарозе Дзісна – Шаркаўшчына ля вёскі Саўчанкі 23-гадовая жыхарка Полацкага раёна на закругленні дарогі з’ехала ў кювет.

У ДТЗ пацярпела сама вадзіцель, яе дачка 2015 года нараджэння і яшчэ двое пасажыраў – жанчына 1968 года нараджэння і мужчына 1991 г.н. Усіх даставілі ў бальніцу.


Дзіця ў аўтамабілі было прышпілена рэменем бяспекі і знаходзілася ў спецыяльным утрымлівальным прыстасаванні.

Аддзяленне ДАІ Міёрскага РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.