Авторизация
 

8 крымінальных спраў на Міёршчыне

 З 16 па 30 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 113 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 8 крымінальных спраў. Складзена 339 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Тавары за бясплатна
Прадавец аднаго з прыватных магазінаў у Дзісне прысвойвала тавары, што меліся ў продажы. Гэты факт устанавілі падчас расследавання раней узбуджанай у адносінах да яе крымінальнай справы. Бясплатныя пакупкі доўжыліся са студзеня па чэрвень 2018 года. Сума ўрону склала больш за 1 300 рублёў. 19 красавіка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 211 “Прысваенне або растрата”. Урон часткова кампенсаваны.

На старыя граблі
За ўхіленне ад выплаты сродкаў на дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у другі раз панясе крымінальную адказнасць жыхарка Новапагосцкага сельсавета. Абавязаная асоба за тры месяцы дапусціла дзесяць прагулаў на рабоце. Крымінальная справа ў адносінах да яе ўзбуджана 22 красавіка.

Прагулы да дабра не даводзяць
Па артыкуле 416 “Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ” 25 красавіка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара Павяцкага сельсавета. Сёлета ў студзені мужчыну асудзілі за крадзеж. Пакаранне – паўтара года папраўчых работ. Адбываць іх добрасумленна ў гаспадарцы па месцы жыхарства не імкнуўся. Дапусціў шэраг прагулаў. Справа перададзена ў суд.


Гашыш у кішэні
Супрацоўнікі Міёрскага РАУС 27 красавіка затрымалі ў райцэнтры жыхара Полацка. У кішэнях яго адзення знайшлі 3,9 грама гашышу. Наркатычную сумесь канфіскавалі. 28 красавіка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 328 “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”.

Пагроза з нажом у руцэ
Пенсіянер з Міёр падчас сваркі пагражаў забойствам дачцэ сваёй сужыцельніцы. Быў п’яны, у руках трымаў кухонны нож. Пацярпелая ўспрымала пагрозу як рэальную. 30 красавіка ў адносінах да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

***
У красавіку ў раёне ўзбуджана 26 крымінальных спраў, з якіх раскрыты 23. Па лініі крымінальнага вышуку шэсць злачынстваў, з іх раскрыты чатыры. 12 крымінальных спраў па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Два злачынствы выяўлены ў сферы маральнасці і незаконнага абароту наркотыкаў, адно – у сферы высокіх тэхналогій, пяць – па лініі іншых служб.
Застаюцца нераскрытымі факт наўмыснага пашкоджання маёмасці і два крадзяжы, адзін з якіх учынены шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага
аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта