Авторизация
 

Госць у пустым доме і "мядовы" злодзей

 З 1 па 15 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 107 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 18 крымінальных спраў. Складзена 336 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Госць у пустым доме

Пакуль жыхар Павяцкага сельсавета месяц быў у ад’ездзе, у яго дом забраўся няпрошаны госць. Прапалі тры колы ад веласіпеда, абутак, адзенне. Прычынены ўрон ацанілі ў 200 рублёў. Устаноўлена, што крадзеж учыніў мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. Частка ўкрадзенага канфіскавана. 5 красавіка ўзбуджана крымінальная справа.

Мядовы злодзей

Міярчанін паведаміў у міліцыю пра крадзеж на тэрыторыі яго дачнага дома ў Міёрскім сельсавеце. З вулею ўкралі 13 рамак з мёдам. Злачынства ўчынена ў перыяд з лістапада 2018 года па 2 красавіка 2019-га. Высвятляецца асоба зламысніка.
Інфармацыю пра абставіны крадзяжу просім паведаміць у Міёрскі раённы аддзел унутраных спраў на нумары 4 12 02, 102.

Калі сябар –інтэрнэт-махляр

Жыхар Туркоўскага сельсавета падчас перапіскі ў сацыяльнай сетцы паведаміў інтэрнэт-сябру рэквізіты банкаўскай карткі, якая належала яго маці. З рахунку знялі 81 рубль. 10 красавіка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”.

Крымінальнае рэха мінулага

Злачынства васьмігадовай даўнасці раскрылі супрацоўнікі Мытнага камітэта. Грамадзянін Літвы абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты мытных плацяжоў. Устаноўлена, што ў перыяд з кастрычніка 2010 года па люты 2011-га ён увёз на тэрыторыю Беларусі для асабістага карыстання дзевяць транспартных сродкаў. Назад ва ўстаноўленыя тэрміны іх не вывез і мытныя плацяжы не аплаціў. Сума ўрону склала больш за 8 тысяч рублёў. 10 красавіка ўзбуджана крымінальная справа.


***
Яшчэ адна крымінальная справа па артыкуле 231 “Ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў” 15 красавіка ўзбуджана ў адносінах да грамадзянкі Літвы. Са жніўня па кастрычнік 2011 года яна ўвезла ў Беларусь тры транспартныя сродкі. Назад не вывезла, мытныя плацяжы не аплаціла. Урон ацанілі ў 27 тысяч рублёў.

На чужым веласіпедзе далёка не паедзеш

З двара дома жыхаркі Завуццеўскага сельсавета ўкралі веласіпед. Нядоўга заставаўся ён у чужых руках. Асобу зламысніка ўстанавілі. Гэта мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. У адносінах да яго 12 красавіка ўзбуджана крымінальная справа.

Лішак у сваю кішэню

11 красавіка пракурор раёна ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 210 “Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” ў адносінах да кіраўніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. Устаноўлена, што са студзеня па май 2018 года па загадзе кіраўніка гаспадаркі завышалі аб’ёмы выкананых работ. У выніку работніку налічвалі павышаную заработную плату, а частку сумы дырэктар забіраў сабе. Прычынены прадпрыемству ўрон – 300 рублёў.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта