Авторизация
 

Крымінальныя справы па фактах незаконнага захавання агнястрэльнай зброі

 Штогод у раёне ўзбуджаюць крымінальныя справы па фактах, звязаных з незаконнымі дзеяннямі ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. У 2015-м выяўлены тры злачынствы, у 2016-м — пяць, у 2017-м — восем, у 2018-м — тры.

Аддзел унутраных спраў Міёрскага райвыканкама сумесна з зацікаўленымі праваахоўнымі органамі праводзіць прафілактычныя і аператыўныя мерапрыемствы па выяўленні і папярэджанні незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў.

У 2018 ГОДЗЕ ў грамадзян канфіскавалі тры адзінкі зарэгістраванай зброі і адну незарэгістраваную, 25 боепрыпасаў. Добраахвотна жыхары раёна здалі 24 адзінкі зарэгістраванай зброі і дзве незарэгістраванай, 78 боепрыпасаў. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл захоўвання, набыцця, рэгістрацыі і перарэгістрацыі зброі прыцягнута дзевяць грамадзян.


Адказнасць за незаконныя выраб, набыццё, перадачу, збыт, захаванне, перамяшчэнне, нашэнне агнястрэльнай зброі, яе састаўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў вызначана ў артыкуле 295 Крымінальнага кодэкса. Пакаранне — ад папраўчых работ да двух гадоў да пазбаўлення волі да сямі гадоў. Больш строга караюць, калі злачынства ўчынена паўторна або групай асоб, — абмежаванне волі да пяці гадоў або яе пазбаўленне ад двух да дзесяці гадоў.


АСОБНА прадугледжана пакаранне за незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі і боепрыпасаў да яе. Калі факт выяўлены ўпершыню, вінаваты панясе адміністрацыйную адказнасць. Паўторнае на працягу года парушэнне лічыцца злачынствам. Згодна з артыкулам 295-1, яно караецца штрафам, папраўчымі работамі, арыштам. За незаконныя выраб ці збыт такой зброі — ад штрафу да пазбаўлення волі да двух гадоў.

Добраахвотная выдача агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў пазбаўляе ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Фота для ілюстрацыі.
Святаслаў ПАНІЧ,
першы намеснік начальніка
Міёрскага РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта