19 водителей не пристегнулись ремнем безопасности

 У сакавіку інспектары ДАІ спынілі 19 кіроўцаў, якія не прышпіліліся рэменем бяспекі. Усяго ў мінулым месяцы зарэгістраваны 341 факт парушэння правіл дарожнага руху. 

Адміністрацыйную адказнасць панеслі 66 пешаходаў. З іх пяць затрыманы ў нецвярозым стане. 17 пешаходаў у цёмны час сутак знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбівальных элементаў. Парушылі дарожныя правілы 17 веласіпедыстаў.


За рулём у нецвярозым стане затрымалі трох вадзіцеляў, без права на кіраванне — шэсць. Чатыры кіроўцы не прапусцілі пешаходаў на пешаходным пераходзе. Выяўлена 90 выпадкаў перавышэння хуткасці.


Дарожна-транспартных здарэнняў з параненымі і загінулымі не зарэгістравана.

Фота для ілюстрацыі.
Вольга ШВЯЦОВА, старшы інспектар

па адміністрацыйнай практыцы
аддзялення ДАІ РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.