Авторизация
 

За два тыдні 135 правапарушэнняў і злачынстваў на Міёршчыне

 З 16 па 31 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 135 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 15 крымінальных спраў. Складзена 308 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Выпіць і закусіць

Дамашняе віно і дваццаць слоікаў з кансерваванай гароднінай укралі ў пенсіянеркі з Язненскага сельсавета. Запасы яна захоўвала ў гаспадарчай пабудове. Злодзей пранік туды, выставіўшы вакно. Суму ўрону ацанілі ў 200 рублёў. Па факце крадзяжу 20 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстаноўлена. На чужое дабро паквапіўся раней судзімы жыхар суседняй вёскі. Цяпер ён пад арыштам. Частка ўкрадзенага канфіскавана.

40 шчупакоў
На возеры ў райцэнтры незаконным спосабам лавілі шчупакоў. Здабылі 40 асобін. Прычынены ўрон навакольнаму асяроддзю ў памеры 360 базавых велічынь. Крымінальная справа па артыкуле 281 “Незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёл” узбуджана 22 сакавіка. Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца.
Калі хтосьці валодае інфармацыяй пра ўчыненае злачынства, просім паведаміць у Міёрскі РАУС на нумары 4 12 02, 102.

Падобныя гісторыі
Дзве крымінальныя справы па фактах ухілення ад выплаты аліментаў узбуджаны 25 сакавіка. Жыхар Завуццеўскага сельсавета не пастаянна выплочваў сродкі на непаўналетняга сына. З ліпеня 2015-га да сакавіка 2019-га запазычанасць склала амаль 9 000 рублёў.
У раней не судзімага жыхара Міёрскага сельсавета запазычанасць па аліментах за два гады — больш за 5 000 рублёў.

Памыліўся дзвярыма
Жыхар Завуццеўскага сельсавета выбіў шкло ў акне дома мясцовай пенсіянеркі. Мужчына ішоў да знаёмага. Быў п’яны і пераблытаў дамы. Яму не адчынялі, вырашыў праявіць настойлівасць. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. 27 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 339 “Хуліганства”.

Выпраўляцца не пажадаў
Па матэрыялах праверкі крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС 29 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 416 “Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ”. Жыхара Міёрскага сельсавета ў снежні мінулага года асудзілі за крадзеж і пакаралі годам папраўчых работ. Выпраўляцца асуджаны не імкнуўся і ўчыняў прагулы. Справа накіравана ў суд.

***
У красавіку ў раёне ўзбуджана 26 крымінальных спраў. Па лініі крымінальнага вышуку — сем злачынстваў, шэсць з якіх раскрыты. У тым ліку чатыры крадзяжы, махлярства, хуліганства, пагроза забойствам. Застаецца нераскрытым адзін крадзеж. 13 крымінальных спраў узбуджана па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Зарэгістравана адно злачынства ў сферы маральнасці.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага аддзела
ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела
Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта