Авторизация
 

Інцыдэнты з грузападымальнымі кранамі

 У 2018 годзе пачасціліся аварыі, інцыдэнты і няшчасныя выпадкі з грузападымальнымі кранамі. Прычыны падобныя: няспраўнае абсталяванне, няправільныя дзеянні стропальшчыка і машыніста.

У лютым на “Магілёўскім вагонабудаўнічым заводзе” здарыўся няшчасны выпадак. Пры перамяшчэнні ліста металу, страпоўку якога зрабілі без захавання тэхналагічнай схемы, ён сагнуўся, саслізнуў адзін з захопаў здымнага прыстасавання. У выніку ліст упаў і зачапіў электрагазазваршчыка-стропальшчыка, нанёс яму траўму.


У чэрвені на ўзвядзенні жылога дома ў Мінску цяжка траўмаваны стропальшчык. На вышыні каля 12 метраў ён усталёўваў арматурныя загваздкі ў тэхналагічныя адтуліны ўнутраных сцен ліфтавай шахты. Працаваў на рабочай пляцоўцы, падвешанай на крук вежавага крана. Каб замацаваць прылады, нахіліўся. Не ўтрымаў раўнавагу і ўпаў у шахту ліфта.


Праз некалькі тыдняў здарыўся няшчасны выпадак са смяротным вынікам на будаўнічым аб’екце ў вёсцы Копішча Мінскага раёна. Пры мантажы вежавага крана парушылі ўказанні інструкцыі. У выніку грузавы канат падхапіў і скінуў датчык вугла пад’ёму стралы з вышыні 36 метраў. Прылада ўпала на мантажніка, ад атрыманых траўм ён памёр.


У ліпені на рэканструкцыі ўчастка цеплавой сеткі ў Магілёве атрымаў цяжкія траўмы мантажнік тэхналагічнага абсталявання. Пры перамяшчэнні шчыта апалубкі стралавым самаходным кранам, страпоўку якога праводзіў работнік без спецыяльнай падрыхтоўкі, расчапіўся крук з грузам. Ён упаў на чалавека. Выяўлена, што аўтамабільны кран быў няспраўным, яго эксплуатацыю забаранілі ў 2017 годзе, бо не прайшоў поўны тэхнічны агляд.


У красавіку ў рачным порце Мазыра перакуліўся грузападымальны партальны кран. Абсталяванне не замацавалі супрацьзгоннымі захопамі, былі няспраўныя тармазы і дрэнны стан падкранавага шляху. Пры моцным шквалістым ветры ў 17 м/с гэта стала прычынай аварыі. Пацярпелых няма.


У пачатку 2018 года ў Рэчыцы таксама адбыўся інцыдэнт з перакульваннем крана. Пры разгрузцы арматуры з кузава паўпрычэпа седзельнага цягача ў два разы перавысілі пашпартную грузападымальнасць абсталявання. Гэта адбылося пасля наўмыснага адключэння абмежавальніка нагрузкі крана.


Рэкамендуем пры правядзенні інструктажоў з работнікамі звярнуць увагу на наступныя абмежаванні.


Стропальшчыку забаронена:
- прыцягваць да страпоўкі груза асоб, якія не маюць прафесіі стропальшчыка;
- даваць камусьці радыёперагаворныя ўстройствы для перадачы сігналаў кранаўшчыку;
- прымяняць няспраўныя, немаркіраваныя грузазахопныя прыстасаванні і тару;


- рабіць страпоўку груза, маса якога невядомая ці перавышае грузападымальнасць крана;
- абвязваць і зачапляць груз з парушэннем схем страпоўкі, прымяняць для гэтага не прадугледжаныя вырабы і матэрыялы (ламы, загваздкі, дрот);
- рабіць страпоўку заціснутага, прыліплага, засыпанага зямлёй або залітага бетонам груза;
- выцягваць стропы з-пад груза пасля расстрапоўкі (акрамя выпадкаў, прадугледжаных тэхнічнымі рэгламентамі) з прымяненнем грузападымальных кранаў;


- вызваляць кранам заціснутыя грузам здымныя грузазахопныя прыстасаванні (стропы, захопы, траверсы);
- падаваць каманду машыністу крана падымаць ці перамяшчаць груз, калі ў небяспечнай зоне знаходзяцца людзі;
- знаходзіцца самому ці іншым на грузе ці пад ім падчас яго пад’ёму і перамяшчэння;
- знаходзіцца ў кузаве машыны пры пад’ёме і апусканні груза ў кузаў;


- падаваць каманду машыністу на пад’ём ці апусканне груза ў кузаў, калі ў кабіне знаходзіцца вадзіцель ці іншыя асобы;
- суправаджаць груз без прымянення адпаведных прыстасаванняў (адцяжкі, багры), выраўноваць раўнавагу груза сваёй вагой;
- знаходзіцца ў зонах рухомых частак крана.


Машыністу крана забаронена:
- працаваць на няспраўных падкранавых шляхах, з няспраўнымі прыборамі бяспекі і наўмысна выводзіць іх са строю;
- выкарыстоўваць канцавыя выключальнікі ў якасці рабочых органаў для адключэння механізмаў;
- прымяняць няспраўныя, немаркіраваныя здымныя грузазахопныя прыстасаванні і тару;


- падымаць і перамяшчаць груз, страпоўку якога праводзіў работнік без пасведчання на права абслугоўвання грузападымальных кранаў па прафесіі “стропальшчык”;


- перамяшчаць груз, маса якога невядомая ці перавышае грузападымальнасць крана, а таксама страпоўка выканана з парушэннем схем;
- перамяшчаць груз, калі на ім або пад ім знаходзяцца людзі;


- падымаць і апускаць груз у кузаў машыны ці паўвагон, калі там ці ў кабіне ёсць людзі;
- падымаць, перамяшчаць і апускаць груз, калі паміж ім і абсталяваннем знаходзяцца людзі, або ў зоне работы крана ёсць пабочныя людзі;
- выкарыстоўваць кран на адлегласці менш за 30 метраў ад паветранай лініі электраперадач без нарада-допуску;
- устанаўліваць кран пад лініяй электраперадач без яе адключэння;
- устанаўліваць кран на непадрыхтаванай пляцоўцы (не ўтрамбаваным грунце, на краі адкосу катлавана, канавы, пры ўхіле пляцоўкі звыш указанага ў эксплуатацыйнай дакументацыі).

Фота для ілюстрацыі.
Руслан КАВАЛЕНКА,
начальнік Віцебскага абласнога

ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта