Калі адчулі пах газу і выявілі, што няма цягі ў дымавентыляцыйных каналах, закрыйце кран падачы газу, адчыніце вокны і дзверы, выклікайце аварыйную службу па нумары 104 у любы час сутак.
Каб пазбегнуць атручвання чадным газам:
- пры карыстанні газавымі прыборамі адчыняйце фортку для прытоку паветра ў памяшканне;
- аглядайце агалоўкі дымавых каналаў не радзей аднаго разу ў месяц у зімовы перыяд, а таксама пры рэзкім пахаладанні. Не дапускайце іх абмярзання;
- раз у год, перад пачаткам ацяпляльнага сезона, арганізуйце абследаванне дымавых і вентыляцыйных каналаў домаўладання. Рабіць гэта павінна спецыялізаваная арганізацыя, якая мае дазвол на абслугоўванне і рамонт дымавых і вентыляцыйных каналаў;
- забаронена ўстанаўліваць шыберы, каўпакі, парасоны і іншыя насадкі на дымаход;
-нельга абаграваць газавай плітой памяшканні: пры яе працяглай рабоце паветра забруджваецца шкоднымі прадуктамі згарання газу.
Фота для ілюстрацыі.
Канстанцін МАТЭЛЕНАК,
начальнік Міёрскага РГЗ.