Авторизация
 

Махлярства ў інтэрнэце і няпрошаны госць на дачы ў Дзісне

 З 1 па 15 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 103 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана дванаццаць крымінальных спраў. Складзена 311 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Няпрошаны госць на дачы
Пенсіянерка з Наваполацка паведаміла пра крадзеж у яе дачным доме ў Дзісне. Хтосьці пранік туды ў перыяд з 16 лютага па 2 сакавіка і ўкраў дробную бытавую тэхніку. Злодзея знайшлі і арыштавалі. Гэта мясцовы жыхар, які не працуе і мае судзімасць. 3 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа. Украдзенае канфіскавана.

Пасылку не дачакалася
На інтэрнэт-пляцоўцы аб’яў “Kufar” міярчанка выбрала манікюрны набор, які прадавала жыхарка Гродна. Апошняя запатрабавала палову сумы выплаціць загадзя. Пакупніца перавяла на яе картку 35 рублёў. Але тавар не выслалі. За дапамогай звярнулася ў міліцыю. Аказалася, яна не першая падманутая. 11 сакавіка Міёрскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 209 “Махлярства”.

Паляванне не ўдалося
Жыхар нашага раёна панясе крымінальную адказнасць за незаконныя разбіранне і перамяшчэнне дзікай жывёлы. Гэты факт устаноўлены падчас расследавання справы па артыкуле 282 “Незаконнае паляванне”. Мужчына разабраў тушу незаконна здабытай казулі і перавёз яе ў іншую мясцовасць. Крымінальная справа ўзбуджана 12 сакавіка.

Злодзей на будоўлі
Судзімы жыхар Туркоўскага сельсавета ў студзені ўкраў дзвярны блок ПВХ на будоўлі малочна-таварнай фермы. Узбудзілі крымінальную справу. Падчас расследавання ўстанавілі, што на месца злачынства ён наведваўся не адзін раз. Раней таксама забраў дзвярны блок. 15 сакавіка па факце крадзяжу ўзбудзілі крымінальную справу. Злодзей пад арыштам. Украдзенае канфіскавана.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта