Як толькі растае лёд на вадаёмах, на берагі накіроўваюцца рыбакі-аматары з самымі сучаснымі прыладамі лоўлі, у тым ліку вудамі даўжынёй да 12 метраў. Калі такую вудзільню ўзняць уверх, больш чым дастаткова дакрануцца да правадоў паветранай электралініі і трапіць пад напругу. Асабліва небяспечнымі з’яўляюцца вельмі практычныя і лёгкія вуглепластыкавыя прылады, яны добра праводзяць электрычны ток.
Пры некаторых умовах нават не патрабуецца прамы кантакт з токавядучымі часткамі электраабсталявання — рызыка паражэння ўзнікае пры набліжэнні да іх. Таму звяртайце ўвагу на наклейкі на вуглепластыкавых вудах, якія папярэджваюць пра небяспеку. І са звычайнымі прыладамі пад правадамі сітуацыя амаль такая ж. Толькі статыстыка мінулых гадоў сведчыць: не ўсе прыслухоўваюцца да парад. Летась у Беларусі сем аматараў рыбалкі трапілі пад высокае напружанне, пяцёра з іх загінулі. Адлік няшчасных выпадкаў пачынаецца ўжо ў красавіку.
Улічвайце, што рыбная лоўля паблізу паветраных электраліній уяўляе пагрозу. Калі яны пад напружаннем 10 кВ, небяспечная адлегласць складае менш за 0,6 метра, для ліній 110 кВ — менш за метр. Такія ж патрабаванні для любых іншых электраўстановак.
Не падвяргайце небяспецы сябе і іншых.
Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ТОМКА,
начальнік РЭІ.
Раман СІНЯЎСКІ,
інжынер РЭС.