Авторизация
 

Па артыкуле 328 “Незаконны абарот наркатычных сродкаў..."

 Дзве міярчанкі ў лістападзе мінулага года асуджаны па артыкуле 328 “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”. Крымінальную адказнасць панеслі за збыт і захаванне лекавага прэпарата “Трамадол”.

ТРАМАДОЛ — сінтэтычны апіоідны анальгетык, які прызначаюць пры моцных болях. Гэты прэпарат у верасні 2017 года прапісалі маці Алесі (гэтае і наступныя імёны зменены), якая пакутавала ад анкалагічнага захворвання. Папярэдзілі, што таблеткі ўтрымліваюць псіхатропны сродак і за іх незаконныя захаванне ці збыт прадугледжана крымінальная адказнасць.


У пачатку студзеня 2018-га маці не стала. Алеся вярнула ў Міёрскую ЦРБ дваццаць дзве таблеткі трамадолу. Як пазней высветлілася, яшчэ шэсць засталося. Іх знайшла ў маі. Прыйшла да брата, які застаўся жыць у бацькоўскім доме, дапамагчы па гаспадарцы. Адчула сябе дрэнна, стала шукаць у аптэчцы медыкаменты. Заўважыла блістар з надпісам “Трамадол”. Прыгадала, што некалькі дзён таму пра гэты прэпарат пыталася знаёмая. Яе хворага на анкалогію мужа мучалі моцныя болі.


У МУЖА Іны анкалагічнае захворванне выявілі ў сту- дзені 2018 года. Як пасля расказвала ў судзе, вазіла Пятра на абследаванне ў Полацк. Затым трэба было ехаць у Віцебск, але муж адмовіўся. Групу інваліднасці не аформілі, паколькі не мелі канчатковага заключэння ўрачоў. Іна палічыла, што без абследавання ў Віцебску мужа не паставяць на ўлік як хворага на анкалогію і не выпішуць лекі. Таму і папрасіла таблеткі, каб даваць яму падчас моцных боляў. Папярэджанню Алесі, што незаконнае захаванне трамадолу можа прывесці да сур’ёзных праблем, не надала ўвагі.


Прымяніла прэпарат адзін раз — 1 чэрвеня. У гэты ж дзень у доме правялі вобыск праваахоўнікі. Пра “Трамадол” ім паведамілі сваякі мужа. Прыехалі наведаць хворага і ўбачылі, чым яго жонка лечыць. Трэба сказаць, шлюб Пётр і Іна ўзялі ў красавіку 2018-га, да гэтага пяць год пражывалі як сужыцелі. Па меркаванні жанчыны, сваякі вырашылі пазмагацца за спадчыну. Вечарам Іну забралі ў міліцыю, а Пятра даставілі ў бальніцу, дзе на наступны дзень ён памёр.


СВАЮ віну і Алеся, і Іна прызналі поўнасцю, раскаяліся ва ўчыненым. Згодна з часткай 2 артыкула 328, ім пагражала пазбаўленне волі ад пяці да васьмі год з канфіскацыяй маёмасці або без яе. Суд прыняў да ўвагі, што абедзве раней не судзімыя, здавальняюча характарызуюцца па месцах жыхарства і працы. Карыслівых намераў не мелі, што істотна зніжае ступень грамадскай небяспекі ўчыненых дзеянняў. Таму прымянілі артыкул 70 Крымінальнага кодэкса “Прызначэнне больш мяккага пакарання, чым прадугледжана за дадзенае злачынства”. Прыгавор у адносінах да кожнай — абмежаванне волі на тры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу без канфіскацыі маёмасці.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр МАРЦІНЧЫК,
намеснік пракурора раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта