Авторизация
 

Крадзяжы, забойства і злоўжыванне паўнамоцтвамі на Міёршчыне

 З 16 па 28 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 92 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана пяць крымінальных спраў. Складзены 284 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Забойства ў Дзісне
19 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паведамілі, што ў Дзісне знойдзены труп жанчыны з рэзанай ранай на шыі. На месца выехала апергрупа. Асоба забітай устаноўлена. Гэта мясцовая жыхарка 1983 года нараджэння, якая мела судзімасці, злоўжывала алкаголем, не працавала. Пражывала з сужыцелем, што цяпер знаходзіцца ў ЛПП. Згодна з медыцынскім заключэннем, смерць наступіла ад вялікай страты крыві. Узбуджана крымінальная справа. У забойстве падазраецца мясцовы жыхар, у доме якога і было ўчынена злачынства. Ён затрыманы.

Зайшоў праз акно
Пенсіянер з Туркоўскага сельсавета звярнуўся ў міліцыю з паведамленнем пра крадзеж. У ноч з 19 на 20 лютага ў яго дом, выставіўшы вакно, пранік злодзей. Украў маёмасць на суму 16 рублёў. Сам гаспадар быў у ад’ездзе. Устаноўлена, што крадзеж учыніў мясцовы непаўналетні жыхар 2001 года нараджэння. Украдзенае канфіскавана. Узбуджана крымінальная справа.


Два паведамленні ў адзін дзень
Жыхарка Завуццеўскага сельсавета на зіму паехала ў горад да дзяцей. 25 лютага вярнулася дадому і заўважыла, што з двара прапалі драўляныя брусы, а з хлява — мяшкі з пшаніцай. Паведаміла ў міліцыю.

***
25 лютага паступіла паведамленне пра крадзеж ад кіраўніка наваполацкага прадпрыемства, якое займаецца лесанарыхтоўкай у Міёрскім раёне. З трактара, што знаходзіўся на ўскрайку ляснога масіву на тэрыторыі Міёрскага сельсавета, укралі дзве акумулятарныя батарэі і іншыя запчасткі. Сума ўрону — 1 тысяча 200 рублёў.


Па фактах крадзяжоў узбуджаны крымінальныя справы. Каб устанавіць зламыснікаў, просім грамадзян, якім вядома інфармацыя пра ўчыненыя злачынствы, паведаміць на нумары 4 12 02, 102.

Заробак для фіктыўнага работніка
Крымінальная справа па артыкуле 209 “Махлярства” ўзбуджана 27 лютага ў адносінах да службовай асобы аднаго з прадпрыемстваў раёна. Устаноўлена, што ў жніўні 2014 года ён фіктыўна працаўладкаваў сваяка і атрымліваў яго заробак. Прадпрыемству нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.

***
У лютым на тэрыторыі раёна зарэгістравана восем злачынстваў, з якіх шэсць раскрыты. Па лініі крымінальнага вышуку — пяць крадзяжоў і адно забойства. Два крадзяжы пакуль не раскрыты.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта