З 1 па 15 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 87 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны тры крымінальныя справы. Складзена 275 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Злодзей забраўся ў аўтамабіль
Акумулятар і магнітолу ўкралі з легкавога аўтамабіля ў двары дома ў Міёрах. Пра крадзеж гаспадар аўто паведаміў у міліцыю 8 лютага. У той жа дзень узбуджана крымінальная справа. Прычынены ўрон ацанілі ў 220 рублёў. Устанаўліваецца асоба зламысніка.
!!! Калі хтосьці валодае інфармацыяй пра ўчыненае злачынства, просьба паведаміць у Міёрскі РАУС на нумар 4 12 02.
За дзвярыма... не схаваліся
З будаўнічай пляцоўкі фермы прапалі двое пластыкавых дзвярэй. Пра крадзеж паведаміў кіраўнік гаспадаркі. Асобы зламыснікаў устаноўлены. Гэта двое мясцовых жыхароў 1978 і 1976 гадоў нараджэння. Адзін не працуе і быў судзімы. Другі — работнік сельгаспрадпрыемства, які раней не меў праблем з законам. У адносінах да іх 15 лютага ўзбуджана крымінальная справа. Украдзенае канфіскавана.
Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.