Авторизация
 

Машына без акумулятара і нарады з ілжывымі звесткамі

 З 16 па 31 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 93 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана сем крымінальных спраў. Складзены 323 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Прыехаў…
Міярчаніна 1969 года нараджэння затрымалі за рулём у нецвярозым стане. Права кіраваць аўтамабілем мужчына не меў. Страціў яго ў 2016-м: асуджаны за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення і на пяць год пазбаўлены права садзіцца за руль. На гэты раз у адносінах да п’янага бяспраўніка 18 студзеня ўзбуджаны дзве крымінальныя справы. Другая — за невыкананне прыгавору суда.

Прапажа знайшлася
Паведамленне пра крадзеж паступіла ў РАУС 20 студзеня ад вартаўніка сельгаспрадпрыемства з Туркоўскага сельсавета. Напярэдадні ўначы з памяшкання жывёлагадоўчага комплексу ўкралі зварачны апарат. Асоба зламысніка ўстаноўлена. Гэта не раз судзімы мясцовы жыхар 1978 года нараджэння, які нідзе не працуе. Украдзенае канфіскавана. У адносінах да зламысніка ўзбуджана крымінальная справа.

Нарады з ілжывымі звесткамі
Падчас расследавання ўзбуджанай у жніўні 2018 года крымінальнай справы ў адносінах да былога кіраўніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна ўстаноўлены новыя факты. З верасня 2015-га па май 2018-га дырэктарам гаспадаркі аддаваліся загады афармляць нарады на здзельную работу, куды ўносілі несапраўдныя звесткі. Па дакументах за выкананую справу работнікі атрымалі заработную плату. На справе гэта не так. Украдзена не менш за 820 рублёў. У адносінах да кіраўніка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 210 “Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”.

Машына без акумулятара
25 студзеня жыхарка Міёр не змагла завесці свой аўтамабіль — у ім не аказалася акумулятара. Пра крадзеж паведаміла ў міліцыю. У гэты ж дзень узбуджана крымінальнася справа. Устанаўліваецца асоба зламысніка.

***
У студзені ў раёне ўзбуджана трынаццаць крымінальных спраў. З іх раскрыта адзінаццаць. У тым ліку па лініі крымінальнага вышуку шэсць крымінальных спраў, з якіх раскрыты чатыры. Учынены пяць крадзяжоў і адно забойства. Два крадзяжы пакуль застаюцца нераскрытымі.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба

раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага

аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта