Авторизация
 

Як спілаваць дрэва ў зоне ліній электраперадач?

 У канцы мінулага года ля аграгарадка Чапукі работнікі аднаго з прадпрыемстваў раёна зразалі дрэва ў ахоўнай зоне лініі электраперадач напружаннем 35 кВ Міёры-Новы Пагост. Пісьмовай згоды Глыбоцкіх электрасетак не мелі. Дрэва завалілася і парвала правады. Лінія была адключана.

Нагадваем адказным асобам, што работы ў ахоўных зонах электрычных сетак павінны праводзіцца толькі з пісьмовай згоды прадпрыемства (арганізацыі), у падпарадкаванні якога знаходзяцца. Пры тым забараняецца:


- будаваць, капітальна рамантаваць, рэканструяваць ці зносіць любыя будынкі і збудаванні;
- праводзіць пагрузачна-разгрузачныя, земляныя, меліярацыйныя работы, садзіць і высякаць дрэвы і хмызнякі, размяшчаць палявыя станы і загоны для статка, рабіць дротавыя агароджы;
- вудзіць рыбу, у тым ліку прыдоннымі прыладамі, абсталёўваць вадапоі;
- ездзіць машынам і механізмам, якія маюць агульную вышыню больш за 4,5 метра;
- планаваць грунт.


Прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы пасля атрымання пісьмовых пагадненняў на правядзенне работ абавязаны выконваць іх так, каб забяспечыць захаванасць электрасетак. Парушэнне правіл аховы электрасетак з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, для якога артыкулам 20.3 асобнай часткі Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў прадугледжана адпаведнае пакаранне.

Фота для ілюстрацыі з інтэрнэта.
Валерый СЯЛІЦКІ,

інспектар раённай энергаінспекцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта