Авторизация
 

Катанне на цюбінгах прыводзіць да траўм і гібелі

 Пачасціліся выпадкі, калі людзі атрымліваюць траўмы і нават гінуць пры катанні на цюбінгах. Сярод пацярпелых і дзеці, і дарослыя. Пра меры, якія прымаюць для бяспекі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія ГАНЧАРОВА.

— 15 снежня мінулага года ў Мінскім раёне дзевяцігадовы хлопчык падчас катання на цюбінгу са снежнай горкі ўдарыўся галавой аб ліхтарны слуп. З цялеснымі пашкоджаннямі яго шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя, дзе ён хутка памёр. У студзені летась у Віцебску пры спуску на цюбінгу паблізу ракі Лучоса 11-гадовая дзяўчынка сутыкнулася з дрэвам. Атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці. У лютым летась у Завадскім раёне Мінска пасля ўдару ў сцяну быў траўмаваны шасцігадовы хлопчык.


Падчас праверак выявілася, што цюбінгі, на якіх спускаюцца з гары, на крутых схілах развіваюць вялікую хуткасць і амаль некіруемыя. Імі цяжка манеўраваць, і тым больш спыніць. У пералічаных выпадках дзеці каталіся на неабсталяваных спусках, а бацькі самі давалі ім інвентар, хаця ў інструкцыі ўказаны абмежаванні па ўзросце.


Следчы камітэт надае асаблівую ўвагу здарэнням з дзецьмі. Таму выступае з ініцыятывай разгледзець у Савеце Міністраў праблемы стандартызацыі і выкарыстання падобнага інвентару для прыняцця мер на ўзроўні адпаведных міністэрстваў і ведамстваў.


Следчыя папярэджваюць бацькоў, што дзецям неабходна захоўваць простыя правілы падчас зімовых забаў:
- нельга катацца з гары паблізу аўтадарог, чыгуначных пуцей, замерзлых вадаёмаў, а таксама іншых небяспечных месц;


- не варта катацца на схілах, на маршрутах якіх ёсць пабочныя аб’екты, што могуць траўмаваць (дрэвы, сцены пабудоў, слупы);
- пры занятку зімовымі відамі спорту неабходна выкарыстоўваць сродкі аховы: налакотнікі, накаленнікі, шлемы;
- перад выкарыстаннем інвентару прачытайце інструкцыю па яго эксплуатацыі. Улічвайце абмежаванні па ўзросце.


Следчы камітэт прапануе абавязкова размяшчаць наглядную інфармацыю, якая папярэджвае пра небяспеку выкарыстання цюбінгаў, на іх саміх. Цяпер, у сувязі з асаблівасцямі тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі, вытворцы не абавязаны перасцерагаць. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта