Авторизация
 

За тыдзень на Міёршчыне складзена 314 пратаколаў аб правапарушэннях

 З 16 па 31 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 81 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Складзена 314 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Калі патрабаванні парушаюць
Крымінальная справа па артыкуле 421 “Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду” ўзбуджана ў адносінах да жыхара райцэнтра 1977 года нараджэння. Раней судзімаму міярчаніну прэвентыўны нагляд устанавілі ў чэрвені 2016 года. Аднак вызначаныя патрабаванні ён не раз парушаў. Цяпер пагражае арышт ці пазбаўленне волі да года.

Каштоўная куртка
З паведамленнем пра крадзеж звярнуўся ў міліцыю жыхар Міёрскага сельсавета. З яго дома прапала куртка, у якой знаходзіліся грошы. Сума ўрону — амаль 1 500 рублёў. 20 снежня ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Тата без сумлення
Жыхар Завуццеўскага сельсавета 1991 года нараджэння ўхіляецца ад выплаты аліментаў на сваё малалетняе дзіця. Запазычанасць з чэрвеня 2017 года склала 3 600 рублёў. У адносінах да нядобрасумленнага бацькі 21 снежня ўзбуджана крымінальная справа.

Госць з кулакамі
Па артыкуле 149 “Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання” 22 снежня ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да раней судзімага жыхара Дзісны. Мужчына зайшоў у госці да знаёмай. Паміж імі ўзнік канфлікт, які закончыўся бойкай. Пацярпелай прычынены цялесныя пашкоджанні.

***
Усяго ў снежні ўзбуджана восем крымінальных спраў, з якіх шэсць раскрыты. У тым ліку тры злачынствы па лініі крымінальнага вышуку, з іх раскрыты два. Учынены два крадзяжы, тры крымінальныя справы ўзбуджаны па фактах ухілення бацькоў ад выплаты аліментаў, па адным выпадку — прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага
аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта