Авторизация
 

Прызнаўся ў крадзяжы і "няма часу" для дзяцей

 З 1 па 15 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 81 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Складзена 314 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Сам прызнаўся
Раней судзімы жыхар Завуццеўскага сельсавета 2 снежня паведаміў у міліцыю пра крадзеж, які ўчыніў у доме аднасяльчанкі ў кастрычніку. Украў прадукты харчавання і маёмасць. Інфармацыю праверылі, аказалася праўдзівай. Узбуджана крымінальная справа.

Пра дзяцей забыліся
Жыхар Міёрскага раёна 1979 года нараджэння з верасня па лістапад ухіляўся ад выплаты сродкаў на ўтрыманне свайго дзіцяці, якое знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні. Не выходзіў на працу без уважлівых прычын. Такіх фактаў больш за дзесяць. 7 снежня ўзбу- джана крымінальная справа.
***
За ўхіленне ад выплаты аліментаў на дваіх дзяцей адкажа перад судом жыхарка раёна 1979 года нараджэння. Са студзеня дачка і сын не атрымлівалі ад маці абавязковых матэрыяльных сродкаў. Крымінальная справа ўзбуджана пракурорам раёна 14 снежня.

Перапіска не з сябрам
255 рублёў “падарыла” міярчанка невядомаму карыстальніку сацсеткі “Укантакце”. Падчас перапіскі ўказала рэквізіты сваёй банкаўскай карткі. Безнаяўныя сродкі зламыснік перавёў на свой электронны кашалёк. Старонка “Укантакце”, з якой пісаў, была ім узламана. 14 снежня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 “Кра-дзеж шляхам выкарыстання камп’ютарных тэхналогій”.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта