Авторизация
 

Пін-код захоўвайце пад сакрэтам

 Чым больш карыстальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак, тым актыўней дзейнічаюць махляры. У Беларусі каля дзесяці мільёнаў банкаўскіх пластыкавых картак, іх колькасць пастаянна павялічваецца. Растуць і маштабы махлярства. За адзінаццаць месяцаў 2018 года ў краіне зарэгістравана 3234 злачынствы па артыкуле 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”. На тэрыторыі Міёрскага раёна падобных фактаў шэсць.

 

САМЫ распаўсюджаны спосаб зняць чужыя грошы – украсці картку. На ёй ці дзесьці побач у кашальку нярэдка знаходзіцца запісаны пін-код.

Яшчэ адзін від падману – “сяброўскае махлярства”. Да прыкладу, у сакавіку пенсіянер з Міёрскага сельсавета не далічыў на рахунку 70 рублёў. Грошы зняла міярчанка, якую пацярпелы са сваёй карткай адправіў за пакупкамі. Звычайна такія выпадкі здараюцца падчас сумеснага распіцця алкагольных напояў. Карыстальнік дае картку знаёмаму схадзіць у магазін, а той не прамінае банкамат.

ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ зламыснікі ў сацыяльных сетках. Узламваюць асабістыя старонкі, ад імя карыстальнікаў пішуць іх сябрам з просьбай указаць рэквізіты банкаўскіх картак. Такім чынам у пачатку года знялі 16 рублёў з карткі студэнта з Новапагосцкага сельсавета, нядаўна 255 рублёў за даверлівасць заплаціла жыхарка Міёр.

!!! Згодна з артыкулам 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі” Крымінальнага кодэкса, пакаранне за злачынства – ад штрафу да 15 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 

ФАКТ

58% махлярскіх аперацый у Беларусі праходзіць праз гандлёвыя тэрміналы, 40% -- праз банкаматы, 2% -- электронная камерцыя.

 

РЭКАМЕНДАЦЫЯ

Уводзячы пін-код, станьце блізка да банкамата і націскайце кнопкі сярэднім пальцам рукі. Зламыснік за вашай спінай не ўбачыць набраныя лічбы.

Фота для ілюстрацыі. 

Уладзімір ЛАПЫР,

намеснік начальніка Міёрскага РАУС

па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта