Глыбоцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце знікнення без вестак Малахоўскага Андрэя Анатольевіча, 25.11.1975 г.н., ураджэнца г. Глыбокае.
А.А. Малахоўскі пражываў па адрасе: Глыбоцкі раён, в. Капыльшчына, вул. Садовая, 7. Сёлета 19 жніўня паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.
Прыкметы: на выгляд 40-45 год, рост 160-174 см, хударлявага целаскладу, вочы шэрыя, валасы русыя кароткія, на правай руцэ ніжэй за локаць радзімка.
Быў апрануты: доўгая куртка шэра-сіняга колеру, камуфляжныя штаны, майка ў палоску з доўгім рукавом, чорныя красоўкі.
Інфармацыю пра месцазнаходжанне А.А. Малахоўскага просім паведаміць па тэлефоне 8(02156)5 04 12 ці на 102.
М. ДЗЕМІДОВІЧ, следчы Глыбоцкага РАСК.