Охота вне закона и как в авто заглянул вор

 З 1 па 15 лістапада ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 99 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны тры крымінальныя справы. Складзены 351 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Паляванне па-за законам
З Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў Міёрскі РАУС паведамілі, што на тэрыторыі нашага раёна знойдзены рэшткі казулі. Жывёлу здабылі з дапамогай агнястрэльнай зброі. 6 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 282 “Незаконнае паляванне”.

У аўто зазірнуў злодзей
У жыхара Завуццеўскага сельсавета з машыны ўкралі грошы і іншую маёмасць. Пацярпелы паведаміў пра гэта ў міліцыю. У незачынены аўтамабіль праніклі ў ноч з 6 на 7 лістапада. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Устанаўліваецца асоба зламысніка.


Бяспраўнік на чужой машыне
Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС спынілі на трасе легкавы аўтамабіль. За рулём знаходзіўся жыхар Наваполацка. Аказалася, машына яму не належыць, а вадзіцельскіх правоў пазбаўлены ў 2015 годзе за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. У адносінах да парушальніка 12 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 417 “Невыкананне прыгавору суда аб пазбаўленні права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю”.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.