Авторизация
 

Не гані… у пешаходнай зоне Міёраў

 Ілжывае адчуванне амаль што вясковай бяспекі ў горадзе насцярожвае. Цёплы восеньскі вечар. Яшчэ не цямнее. Ля міёрскага інтэрната людна. Гушкаючы немаўлятак у калясках, шчабечуць маладыя жанчыны. 

Побач ля аўтамабіляў нешта абмяркоўваюць іх мужы. Куды ні кінь, паўсюль дзятва: ля бацькоўскіх ног, на пляцоўцы ў пяску, на веласіпедах і самакатах малыя і большыя гарэзы. Нібы верабейкі ў чародках, пырхаюць яны туды-сюды.


Усцешную, вабную воку жыццёвую абстаноўку парушыў гул легкавіка. Нейкая нячыстая сіла несла яго стралой у пешаходнай зоне. Толькі паспела перасягнуць ад аптэкі да інтэрната купка дзяцей. Адставаў чатырохгадовы карапуз.


— Мама, — нясмела саступіўшы з бардзюра, паклікаў ён, і пахіснуўся ў бок.


— Да-ніііл-ка!!! — без памяці закрычала жанчына. Адтуль, дзе стаяла яна, здавалася, машына ўжо тараніць малога бамперам. У той момант крык вырываўся з грудзей, бадай, кожнага прахожага …


Аўто затармазіла ля парога аптэкі. Пасажыры выйшлі, як ні ў чым не было ступілі на прыступкі. Малы галасіў. Яго маці лямантавала: “Якога чорта вы тут ездзіце!!! Дайсці цяжка?” Ёй толькі агрызнуліся ў адказ.


Каб уявіць, што магло здарыцца ў той вечар, вялікай фантазіі не трэба. Убачанае пазбавіла сну на некалькі тыдняў нават старонніх. Вінаваты бацькі: маўляў, куды глядзяць? Але ці можна паўплываць на дзяцей, якія, загуляўшыся, выбягаюць, не гледзячы па баках і не думаючы ні пра што? Хіба толькі, калі трымаць іх ля сябе на ланцужку. Інтэрнат — дом шматлікіх сем’яў са сваім дваром, абжытай тэрыторыяй. Чаму бяспечна бегаць і гуляць тут не маюць права дзеці?


З маці нельга не пагадзіцца: навошта пад’язджаць на аўтамабілях аж да парогаў грамадскіх аб’ектаў, размешчаных у зоне павышанай актыўнасці людзей. Няма ніякай гарантыі, што наезд на “нечаканае” дзіця ўдасца папярэдзіць нават на хуткасці 10-15 кіламетраў у гадзіну. Прыпаркаваліся на стаянцы і прайшліся ў аптэку ці магазін, удыхаючы свежае паветра. Такім чынам усім гарантуем бяспеку і сабе свабоду і чыстае сумленне.


Пешаходная зона — аблюбаванае месца многіх аўтаўладальнікаў. Менавіта праз яе часта выязджаюць з двароў шматпавярховых дамоў на вуліцы Дзяржынскага. Дарога роўная, утапілі педаль газу і ўжо ў зоне хуткага руху. Чыстая псіхалогія: вакол звычная абстаноўка, усё знаёмае да дробязей. І ніхто не баіцца, што ў такіх месцах раптоўна аднекуль можа ўзнікнуць суседскі Андрэйка на веласіпедзе ці дзетсадаўскі Паўлік на самакаце.


Рвуць напралом аўтамабілісты цёмнай раніцай па вуліцы Савецкай у самы пік актыўнага людскога патоку. Апраметная цемра. У вочы б’е асляпляльнае святло фар, абочыны калдобістыя, у непагадзь запоўненыя вадой. Тут і даросламу цяжка зарыентавацца, як вар’іраваць, каб бяспечна пераадолець кароткі, але такі складаны ўчастак дарогі. Ідзеш і ўзгадваеш Лермантава: Зямля тряслась — как наши груди, смешались в кучу кони, люди…”.


Непрадказальная сітуацыя і на зебры насупраць школы. Хтосьці спыняецца адразу ці загадзя збаўляе ход, а нехта трымае свой шлях са свістам, маўляў, чакай.


Калі па шчырасці, культура нашага ваджэння імкліва ідзе на спад. Па дарозе на работу не хапае пальцаў рукі, каб пералічыць псіхічна неўраўнаважаных аўтамабілістаў, якія абганяюць сваіх сабратаў на паваротах, на пешаходных пераходах ва ўмовах амаль што нулявой восеньскай бачнасці. З віскатам перадкуюць на святлафоры, калі і пешаходам загарэлася зялёнае святло.


Нашы дзеці растуць, мы апякаем іх да пэўнага часу. Раней ці пазней давядзецца перакладваць на іх частку адказнасці за сваю бяспеку, даваць большай самастойнасці. Як адважыцца на гэта, калі разлічваць толькі на рускае “авось” і спадзявацца на волю лёсу? 

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта