Авторизация
 

Чатырнаццаць грамадзян Рэспублікі Ірак затрыманы на мяжы

 У пачатку лістапада на ўчастку Полацкага пагранічнага атрада затрымалі чатырнаццаць грамадзян Рэспублікі Ірак. Яны скіраваліся ў краіны Еўрапейскага саюза ў пошуках лепшых умоў жыцця. Сярод затрыманых тры сям’і з малалетнімі дзецьмі, адна жанчына на шостым месяцы цяжарнасці. 

Падвозілі нелегальных мігрантаў да мяжы памагатыя. Іх цікавіла толькі грашовае ўзнагароджанне. Што будзе з цяжарнай жанчынай і малалетнімі дзецьмі пры доўгім знаходжанні ў незнаёмай мясцовасці ў халоднае надвор’е, нікога не хвалявала.


У адносінах іншаземцаў пачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае перасячэнне граніцы, пагранічнага рэжыму, правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Усім пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў нашу краіну на пяць гадоў.


Асобы, якія незаконна ўвезлі мігрантаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і забяспечылі іх транзітны праезд, учынілі злачынства ў часці арганізацыі незаконнай міграцыі. За гэта пагражае пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.


Нагадваем, што садзеянне перамяшчэнню праз граніцу пагражае адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасцю.


Паважаныя грамадзяне! Калі заўважылі невядомых ці падазроных асоб у пагранічнай зоне ці паласе, паведаміце пра гэта ў бліжэйшае падраздзяленне пагранічнай службы ці аператыўнаму дзяжурнаму Полацкага пагранічнага атрада на нумар 8 0214 45 40 75.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ЛУКША,
афіцыйны прадстаўнік
Полацкага пагранатрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта