Авторизация
 

Непаўналетні за рулём чужой машыны і ў дарозе пад градусам

 З 15 па 31 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 136 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 12 крымінальных спраў. Складзена 300 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Сувеніры на памяць
Раней судзімы жыхар Перабродскага сельсавета гасцяваў у Міёрах. Распіваў алкагольныя напоі ў кампаніі знаёмых. Адыходзячы, прыхапіў з сабой фотаапарат і цюнэр ад антэны. 15 кастрычніка ў адносінах да зламысніка ўзбуджана крымінальная справа. Украдзенае канфіскавана.

Абгон з трагічным вынікам
Па факце дарожна-транспартнага здарэння ў адносінах да вадзіцеля, які працуе ў СУП “Цітова”, 17 кастрычніка ўзбуджана крымінальная справа. Нагадаем: на аўтамабілі “Audi 100”, рухаючыся па аўтадарозе Полацк-Міёры-Браслаў, у раёне вёскі Горкі на ўчастку з абмежаванай бачнасцю ён пайшоў на абгон. Гэта прывяло да лабавога сутыкнення з аўтамабілем “Volkswagen Passat”. У выніку ДТЗ адзін чалавек загінуў і пяць паранены.

Утульнасць за чужы кошт
Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці 19 кастрычніка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 210 “Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” ў адносінах да былога кіраўніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Устаноўлена, што ў ліпені-жніўні 2016 года, каб пазбегнуць асабістых выдаткаў, ён набыў рэчы для ўласнага хатняга ўжытку на суму больш за 3000 рублёў нібы для жылля, уласнік якога гаспадарка.

Непаўналетні за рулём чужой машыны
Пенсіянер з Павяцкага сельсавета 20 кастрычніка паведаміў у міліцыю, што ўначы з яго гаража сагналі аўтамабіль. Праз некаторы час прапажу знайшлі ў адной з суседніх вёсак. У ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў устанавілі асобу зламысніка. Ім аказаўся мясцовы старшакласнік. Па факце згону ўзбуджана крымінальная справа.


У дарозе пад градусам
За кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення панясе крымінальную адказнасць жыхар Міёрскага сельсавета. Сёлета ў верасні яго затрымалі нецвярозым за рулём і склалі адміністрацыйны пратакол. У хуткім часе п’яны кіроўца ехаў на матацыкле. Крымінальная справа ўзбуджана 26 кастрычніка.

Металалом з дачы
29 кастрычніка пенсіянер паведаміў на 102, што з двара яго дачы ў Павяцкім сельсавеце ўкралі 180 кг металалому. Устаноўлена, што крадзеж учыніў раней судзімы сяльчанін, які нідзе не працуе. Узбуджана крымінальная справа.

Мабільны за гасціннасць
Жыхар Узмёнскага сельсавета звярнуўся ў міліцыю з паведамленнем аб прапажы мабільнага тэлефона. У той дзень ён быў у Міёрах, а дадому вярнуўся без сродку сувязі. Устаноўлена, што тэлефон прысвоіў гаспадар дома, дзе гасцяваў пацярпелы. 31 кастрычніка ўзбуджана крымінальная справа.

***
У кастрычніку ў раёне выяўлены 22 злачынствы. З іх па лініі крымінальнага вышуку — 18, з якіх раскрыты 12. Зарэгістравана дзесяць крадзяжоў, па два факты хуліганства і згону транспартнага сродку, па адным выпадку — вымагальніцтва, парушэнне правіл дарожнага руху, незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, прымус.

Тры чвэрці крадзяжоў учынены шляхам свабоднага доступу. Будзьце ўважлівыя да сваёй маёмасці.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага

аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта