Авторизация
 

Узбуджана 12 крымінальных спраў на Міёршчыне

 З 1 па 15 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 115 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 12 крымінальных спраў. Складзена 386 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Роўна палова з учыненых злачынстваў — крадзяжы. Укралі будаўнічыя матэрыялы, рыбалоўныя прыстасаванні з возера, нарыхтоўкі на зіму садавіны і агародніны з гаспадарчай пабудовы. У трох выпадках зладзеі забраліся ў чужое жыллё, два з іх — шляхам свабоднага доступу.


!!! Нагадваем жыхарам горада і раёна пра належныя адносіны да ўласнай маёмасці. Нават калі ненадоўга адыходзіце з дома ці кватэры, замыкайце дзверы. Паклапаціцеся пра надзейныя замкі на пабудовах, дзе захоўваеце зімовыя запасы, веласіпеды, інструменты і іншую маёмасць.

Хуліган з балончыкам

З чыгуначнай станцыі ў Міёрах 14 кастрычніка паведамілі, што сцены адміністрацыйнага будынка хтосьці “ўпрыгожыў” нанесенымі фарбай надпісамі. Такія ж — і на будынках суседняга камбікормавага завода. У той жа дзень устанавілі, што размаляваў сцены раней судзімы жыхар Перабродскага сельсавета. Па факце хуліганства ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.

У кювет на чужым аўто

У Павяцкім сельсавеце 14 кастрычніка ўчынена ДТЗ: легкавы аўтамабіль з’ехаў у кювет і перавярнуўся. За рулём знаходзіўся раней судзімы жыхар горада Крычава 1988 года нараджэння, які працуе ў філіяле ААТ “Мінскпрамбуд”. Прадпрыемства вядзе работы на будаўніцтве металапракатнага завода. Устаноўлена, што вадзіцель не з’яўляецца ўладальнікам аўтамабіля і кіраваў ім у стане алкагольнага ап’янення. Пакінутыя гаспадаром ключы ён узяў у інтэрнаце, дзе разам пражываюць. Па факце згону транспартнага сродку ўзбуджана крымінальная справа.

Доўгае рэха

Яшчэ дзве крымінальныя справы ўзбуджаны ў адносінах да двух жыхароў Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў, якія сёлета напрыканцы красавіка выкралі з Міёр свайго знаёмага, а пасля ад іх хуліганскіх учынкаў пацярпелі сяльчане ў Павяцкім сельсавеце. У крымінальную скарбонку дабавіліся факты хуліганства і вымагальніцтва. Усяго на тэрыторыі Міёрскага раёна яны ўчынілі восем злачынстваў.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба РАУС.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела
Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта