Авторизация
 

На аўтадарозе Полацк-Міёры-Браслаў лабавое сутыкненне — адзін загінуў і пяцёра пацярпелых

 Пяць чалавек паранены і адзін загінуў у выніку дарожна-транспартнага здарэння, учыненага 17 кастрычніка на аўтадарозе Полацк-Міёры-Браслаў. Вадзіцель аўтамабіля “Audi 100” ехаў у напрамку Полацка. Побач з вёскай Горкі на ўчастку дарогі з абмежаванай бачнасцю і абазначаным скрыжаванні ўчыніў абгон. Выехаў на сустрэчную паласу, па якой рухаўся “Volkswagen Passat.”.

 Кіраваў “Audi 100” работнік СУП “Цітова”. Вёз трох пасажыраў, сярод якіх дванаццацігадовае дзіця. У легкавым аўтамабілі “Volkswagen Passat” знаходзілася сямейная пара з Наваполацка.

 У выніку лабавога сутыкнення ўсе атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пацярпелых даставілі ў Міёрскую цэнтральную раённую бальніцу. На наступны дзень адзін з пасажыраў “Audi 100”, мужчына 1967 года нараджэння, памёр, не прыходзячы ў свядомасць. Для жыцця астатніх пагрозы няма. Найменш пацярпела дзіця.

Праверку па факце ДТЗ праводзіць Следчы камітэт.

 

Фота з сайта https://www.belnovosti.by

Аляксандр САВЕЙКА, часова выконваючы

абавязкі начальніка аддзялення ДАІ РАУС.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта