Авторизация
 

Незаконныя мігранты з Афганістана і іншыя парушэнні на мяжы

 Сёлета полацкія пагранічнікі выявілі шэсць выпадкаў знаходжання ў нашай краіне замежных грамадзян з парушэннем устаноўленых правіл. 

У жніўні грамадзянін Германіі гасцяваў у блізкіх у Наваполацку і не зарэгістраваўся ва ўстаноўлены Законам пяцідзённы тэрмін. За гэта прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь. Наваполацкі ГАУС разглядае пытанне аб прымяненні мер да асоб, якія запрасілі госця, па ч.3 аналагічнага артыкула.


Да адміністрацыйнай адказнасці могуць прыцягвацца грамадзяне Рэспублікі Беларусь за:


-непрыняцце фізічнай асобай, якая запрасіла ў нашу краіну з іншай грамадзяніна ці асобу без грамадзянства, устаноўленых мер па своечасовай рэгістрацыі, выезду з Беларусі пасля заканчэння тэрміну знаходжання;


-прадастаўленне жылога ці іншага памяшкання для пражывання, транспартнага сродку замежнаму грамадзяніну ці асобе без грамадзянства, якія парушаюць правілы знаходжання і транзітнага праезду праз тэрыторыю Беларусі, выкарыстанне гэтых людзей для працоўнай, прадпрымальніцкай ці іншай дзейнасці з парушэннем устаноўленага парадку.


У першым выпадку заканадаўства прадугледжвае штраф да 10 базавых велічынь (245 рублёў), у другім — да 20 базавых (490 рублёў).

Па гарачых слядах

З пачатку года полацкія пагранічнікі затрымалі 29 незаконных мігрантаў з Афганістана.

У канцы верасня на ўчастку адной з застаў у Браслаўскім раёне пагранічны нарад падчас маніторынгу ўчастка беларуска-літоўскай граніцы затрымаў шэсць грамадзян Афганістана. Трое мужчын, адна жанчына і двое дзяцей імкнуліся незаконна трапіць на сумежную тэрыторыю. Для разбіральніцтва іх даставілі ў Полацкі пагранічны атрад.


Як высветлілася, у абход пунктаў пропуску выхадцы з Цэнтральнай Азіі разлічвалі трапіць у краіны Еўрапейскага Саюза ў пошуках лепшых умоў жыцця. З сабой прыхапілі мабільныя тэлефоны, каля 50 тысяч расійскіх рублёў, больш за 400 еўра і рукзакі з асабістымі рэчамі.
У адносінах да затрыманых паўналетніх грамадзян Афганістана пачаты адміністрацыйны працэс па некалькіх артыкулах КаАП Рэспублікі Беларусь. Будуць прыцягнуты да адказнасці за незаконнае перасячэнне граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму і правіл знаходжання.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ЛУКША,
афіцыйны прадстаўнік

Полацкага пагранатрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта