Авторизация
 

Пётр Іванавіч Марковіч — жыхар вёскі Чурылава. 67-гадовы пенсіянер да пэўнага часу са сваім суседам жыў дружна. Не раз разам бавілі час за распіццём алкагольных напояў. Праўда, яго сябар быў чалавекам больш занятым, бо працаваў на ферме. І ўзрост меў працаздольны — 55 гадоў. Аднак абодва мужчыны з цягам часу аўдавелі. І абодва пачалі праяўляць сімпатыю да адной і той жа жанчыны, якая цягнулася да чаркі не менш іх.
У той дзень актыўнае спажыванне спіртнога заладзілася з самай раніцы. Пілі, як і заўсёды, без усялякай на тое прычыны. Колькі было выпіта бутэлек — падлічыць цяжка.


Разгортваліся падзеі наступным чынам. Сусед Марковіча разам са сваёй сужыцельніцай раніцай паехалі ў магазін вёскі Павяцце. Там набылі спіртное і прадукты. На зваротным шляху зазірнулі да Пятра Іванавіча. Утраіх выпілі дзве бутэлькі віна. Пасля такога “снядання” сужыцель пайшоў на работу, а жанчына засталася з яго сябрам, і яны ўдваіх скіраваліся да аўталаўкі, набылі там яшчэ некалькі бутэлек віна.

У час абеду да суседзяў зноў завітаў Марковіч, і зноў утраіх пачалі спажываць спіртное. Нарэшце п’яная жанчына пайшла спаць. Прыкладна ў 18.30 пенсіянер зазірнуў у двор суседа, каб пабачыць яго сужыцельніцу. Аднак яму ў гэтым было адмоўлена, бо жанчына спала. Злосць апанавала старога кавалера, і ён яшчэ больш настойліва пачаў патрабаваць спаткання, пры гэтым злосна мацюкаючыся. Мужчыны “пачаставалі” адзін аднаго тумакамі і разышліся. Абураны Марковіч паабяцаў вярнуцца з ружжом, хаця яго пагроза не была ўспрынята ўсур’ёз. Аднак дарэмна.

Літаральна праз 10 хвілін пенсіянер заявіўся ў двор са стрэльбай. Першы выстрал прагучаў ў паветра, а два наступныя прыняў ашаломлены ад нечаканасці сусед-сябрук. Адчуўшы рэзкі боль у плячы і тое, як хутка набрыняла адзенне крывёй, мужчына зразумеў, што паранены. Ён, усведамляючы рэальную пагрозу ўласнаму жыццю ад хуткай страты крыві, подбегам кінуўся да дома вяскоўца, у якога быў тэлефон.

Праз пэўны час пацярпелы ўжо быў у прыёмным пакоі бальніцы.
А што Марковіч? Ды ён раўнадушна зайшоў у дом пацярпелага, разбудзіў яго сужыцельніцу і павёў яе ў сваё жыллё. Там пачалі піць віно, як ні ў чым ні бывала. За чаркай паведаміў, што застрэліў яе сужыцеля.
Калі ж жанчына па-мкнулася да дзвярэй, зашчапіў іх на кручок. На вуліцу не пусціў.
Са сведчанняў на судзе вынікае, што жанчына не памятае, як апынулася ў доме Марковіча. Як учыніў той злачынства — таксама. Хаця асобныя звесткі суду паведаміла.

Вынесена пакаранне — 6 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер П. Марковіч знахо-дзіцца ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. У адносінах яго прыменена прымусовае лячэнне ад алкаголю.
Судовая калегія абласнога суда не задаволіла касацыйную скаргу і пакінула рашэнне раённага суда ў сіле.
Асуджанаму цяпер будзе дастаткова часу асэнсаваць уласныя дзеянні на цвярозую галаву.

С. ГАЛІМБОЎСКІ,
памочнік
пракурора раёна.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта