Авторизация
 

Як жыхар Гродна "засвяціўся" ў Міёрах

 З 21 па 30 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 69 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана шэсць крымінальных спраў. Складзены 181 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Выплаціць ліпавы штраф
Міярчанка атрымала праз інтэрнэт паведамленне: патрабавалі тэрмінова выплаціць штраф. У тэксце ўказваўся нумар мабільнага тэлефона, на які трэба перавесці сродкі. Пра гэты факт паведаміла ў міліцыю. 25 верасня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 209 “Махлярства”. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

З’ездзілі за півам
У мінулым выпуску “Хронікі здарэнняў” расказвалі пра начную паездку за півам двух работнікаў металапракатнага завода на чужым аўтамабілі. Падчас расследавання справы па факце згону транспартнага сродку высветлілі іншыя абставіны. У адносінах да жыхара Гродзенскай вобласці 1985 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём, 27 верасня ўзбуджаны яшчэ тры крымінальныя справы. Адна — за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. У 2014 годзе ён быў асуджаны за аналагічнае злачынства і на пяць год пазбаўлены права садзіцца за руль. Адсюль вынікае крымінальная справа па артыкуле 417 “Невыкананне прыгавору суда аб пазбаўленні права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю”. За пакупку разлічыўся карткай уладальніка аўтамабіля і такім чынаў учыніў злачынства, якое падпадае пад санкцыі артыкула 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”.


***
Усяго за верасень у раёне ўзбуджана 16 крымінальных спраў, з якіх раскрыта 12. Па лініі крымінальнага вышуку — 10, з іх раскрыта шэсць. Учынена пяць крадзяжоў, два факты згону транспартных сродкаў, па адным — пагроза забойствам, наўмыснае прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, махлярства. Таксама раскрыты два злачынствы, учыненыя ў лютым і жніўні.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта