Авторизация
 

Хроніка здарэнняў Міёршчыны

 Восем крымінальных спраў узбуджана ў раёне з 1 па 10 верасня. З іх пяць — па фактах крадзяжоў. Выяўлена па адным факце пагрозы забойствам, прычынення менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згону аўтатранспарта.

Ключ
ад чужога дома
У адным з населеных пунктаў Міёрскага сельсавета мясцовы жыхар знайшоў ключ ад дома сваіх аднавяскоўцаў. Зайшоў у жыллё, узяў прадукты харчавання і набор інструментаў. Апошні паспеў прадаць. Сума ўрону ацэнена ў 200 рублёў. Украдзенае канфіскавана. У адносінах да зламысніка трэцяга верасня ўзбуджана крымінальная справа.

Нежаданы
госць
Па артыкуле 149 “Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання” ўзбуджана крымінальная справа 6 верасня. Злачынства ўчынена ў Перабродскім сельсавеце. Дваццацігадовы юнак пабіў сваяка, які зайшоў у госці. Прычынай канфлікту сталі непрыязныя адносіны паміж імі.

Паехаў
без дазволу
Пенсіянер з Міёрскага сельсавета паведаміў у міліцыю, што з яго гаража прапаў мапед. Кошт транспартнага сродку — 400 рублёў. Устаноўлена, што мапед сагнаў сусед, разам з якім напярэдадні ўжывалі спіртное. Прысвоіць чужы транспарт не збіраўся. Вырашыў пакатацца, а дазволу ў гаспадара не спытаў. У адносінах да сяльчаніна 7 верасня ўзбуджана крымінальная справа па факце згону транспартнага сродку.


Аляксандр ФУРС, начальнік Міёрскага
раённага аддзела Следчага камітэта.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта