Авторизация
 

Расследавалі серыю крадзяжоў

 Вясной 2017 года ў Міёрах і вёсках у суседніх сельсаветах учынена серыя крадзяжоў. Злачынцы асуджаны і адбываюць пакаранне. Бензапіла, газасілікатныя блокі, акумулятарныя батарэі, коні… Гэта невялікая частка ўкрадзенага з дач, сельгаспрадпрыемстваў, прыватнай будоўлі. Канец сакавіка-красавік 2017 года для пяці жыхароў горада і раёна выдаўся “ўраджайным” на чужое дабро. Аднак нажыцца на крадзяжах не ўдалося.

ВОСЬ героі крымінальнай гісторыі. Міярчанін Антон (гэтае і наступныя імёны зменены) — другакурснік прафесійнага ліцэя. На год маладзейшыя за яго Мікалай і Андрэй — адзінаццацікласнікі. Індывідуальнаму прадпрымальніку Яўгену на той час было 24 гады. Ён пражывае побач з райцэнтрам разам з сям’ёй, у якой выхоўваецца малалетняе дзіця. Самы старэйшы Пётр, 1993 года нараджэння. Жыве ў вёсцы недалёка ад Міёр, працуе на прадпрыемстве ў горадзе, мае малалетняе дзіця, шлюб скасаваны. Усе раней не судзімыя.


Калі падзяліць ролі на галоўныя і другарадныя, то “актывісты” — Пётр і Антон. Усе крадзяжы ўчынены з іх удзелам.


ПЕРШЫ эпізод датуецца 25-м сакавіка 2017 года. Антон разам з Мікалаем і Андрэем праніклі ў дачны дом у вёсцы ў Міёрскім сельсавеце. Уваходам паслужыла вакно на гарышчы. Здабычай сталі бензапіла, металічная каністра, дзевяць літраў бензіну, а таксама элементы з утрыманнем медзі, якія знялі з трох тэлевізараў. Гаспадару дачы прычынілі ўрон у 121 рубль 94 капейкі.


Затым зламыснікі накіраваліся на будоўлю пункта харчавання ААТ “Міёры-ВЕТРАЗЬ”, што побач з трасай Полацк-Міёры-Браслаў. Ідэя ўкрасці газасілікатныя блокі належала Антону. Ажыццяўлялі яе разам з Пятром. Блокі грузілі ў багажнік і салон легкавога аўтамабіля і адвозілі дадому Пятру. Вывезлі 162 адзінкі. Урон склаў 400 рублёў 68 капеек.


Ініцыятарам крадзяжу ў ААТ “Міёрскі райаграсэрвіс” таксама быў Антон. Уначы яны з Пятром наведаліся ў ангар для захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі. Вароты ў пабудову не зачыняліся. Укралі акумулятарныя батарэі з аўтамабіля УАЗ і трактара, набор інструментаў. Сума ўрону — 531 рубль 55 капеек.


ДАЛЕЙ маршрут пралягаў праз вёску ў Павяцкім сельсавеце. Здзейснілі два рэйсы да дачнага дома. З двара ўкралі дзве драўляныя лаўкі. Пашкодзіўшы замок, праніклі ў гаспадарчую пабудову і забралі дрэваапрацоўчы станок, трымер, алюмініевы бідон, інструменты. Усяго на 1923 рублі 37 капеек.


Пералік маёмасці, украдзенай з дачнага дома яшчэ ў адной вёсцы Міёрскага сельсавета, надрукаваны на васьмі лістах А4. Бралі ўсё, што трапляла пад руку: ад рабочых пальчатак да бензакасы. Папоўнілі крымінальную біяграфію крадзяжом у буйным памеры — 6 780 рублёў.
ЗА канём у вёску ў Перабродскім сельсавеце Антон і Пётр паехалі разам з адзінаццацікласнікам Андрэем. Жывёлу вывелі з хлява ўначы. Укралі па прапанове Яўгена. Той сказаў, што выкупіць у іх каня. Слова стрымаў. Жывёла коштам у 1800 рублёў абышлася яму ў 450. За 500 рублёў Яўген узяў каня, якога Пётр, Андрэй і Мікалай выкралі ў ААТ “Пад’ельцы”. Прычынены гаспадарцы ўрон — 1757 рублёў. Коні патрэбны былі Яўгену для забою і далейшай рэалізацыі мяса.


Усяго ў спісе зламыснікаў дзесяць адрасоў злачынстваў. На іншых спыняцца не будзем. Адзначым, што ўжо ў маі таго ж года крадзяжы раскрылі. Антона і Пятра ўзялі пад варту.


ПАСЯДЖЭННЕ суда адбылося сёлета ў студзені. У Антона і Пятра прыгавор аднолькавы — тры гады шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. У Мікалая і Андрэя — год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яўгена судзілі па артыкуле 236 “Набыццё або збыт матэрыяльных каштоўнасцей, загадзя здабытых злачынным шляхам” і за пасобніцтва ў крадзяжы. Яго пакаралі штрафам у 400 базавых велічынь, што складае 9 800 рублёў.


У НАРОДЗЕ кажуць: каб жыць у шчасці, трэба красці.

Як бачна, жарт аказваецца злым для тых, хто спрабуе прымяніць яго на практыцы.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр МАРЦІНЧЫК,
намеснік пракурора Міёрскага раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта