Авторизация
 

Спакусіцца на золата і наезд на веласіпедыста. Усё на Міёршчыне...

 З 11 па 20 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 100 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана пяць крымінальных спраў. Складзены 233 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

На сушылцы пад градусам
Адміністрацыйную адказнасць за знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення панеслі двое работнікаў ААТ “Мерыца”. Абодва працавалі на тэрыторыі зернесушыльнага комплексу. Меру пакарання за правапарушэнне вызначае частка 2 артыкула 17.3 КаАП — штраф ад адной да дзесяці базавых велічынь.

Няўдалая спроба
Мінчанін адпачываў на аграсядзібе ў Павяцкім сельсавеце. З сабой прывёз спінінг, вуду. На рыбалоўныя прыстасаванні паквапіўся мясцовы жыхар, які ўначы прабраўся на тэрыторыю сядзібы. Крадзеж  не ўдаўся — адпачывальнік застаў зламысніка на месцы злачынства. Раніцай патэлефанаваў у міліцыю. Крымінальная справа ўзбуджана 13 жніўня і ўжо перададзена ў суд.

Залатая спакуса
З дома жыхаркі Міёрскага сельсавета зніклі залатыя ланцужок і завушніцы. Пра гэта паведаміла на 102. Устаноўлена, што крадзеж учыніла суседка. Сума ўрону — 262 рублі. Упрыгожванні канфіскаваны. 13 жніўня ўзбуджана крымінальная справа.

Непрыемнасці з-за апарата
У гаспадарчай пабудове ў двары свайго дома міярчанка захоўвала самагонны апарат. За правапарушэнне, згодна з артыкулам 12.43 КаАП, ёй пагражае штраф да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй забароненага прыстасавання. Адміністрацыйную справу разгледзіць суд.

Наезд на веласіпедыста
12 жніўня ў раённы аддзел унутраных спраў паведамілі пра дарожна-транспартнае здарэнне ў Новапагосцкім сельсавеце. Кіроўца легкавога аўтамабіля ўчыніў наезд на веласіпедыста, які нечакана выехаў з двара на праезную частку. Пацярпелага з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў Міёрскую цэнтральную раённую бальніцу. Устаноўлена, што ў момант аварыі ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. 15 жніўня па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа.

Запасны ўваход — для злодзея
Міярчанка звярнулася ў міліцыю з паведамленнем пра крадзеж на яе дачы ў Міёрскім сельсавеце. Зламыснікі трапілі ў дом праз незачыненыя дзверы запаснога ўваходу. Укралі слоікі з нарыхтоўкамі на зіму, два спінінгі, электрамлын. Праз акно залезлі ў гаспадарчую пабудову, адкуль забралі веласіпед, газавы балон і іншую маёмасць. Агульны ўрон складае 326 рублёў. 16 жніўня ўзбуджана крымінальная справа. Ідзе следства.

Справа за прагулы
Жыхарка Міёрскага сельсавета 1988 года нараджэння ўхіляецца ад выплаты сродкаў на ўтрыманне сваіх чатырох дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні. На працягу трох месяцаў яна больш за дзесяць разоў не выйшла на працу без уважлівай прычыны. 16 жніўня ў адносінах да яе ўзбуджана крымінальная справа.

Не падзялілі калонку
Жыхарка Новапагосцкага сельсавета перашкаджала сваёй суседцы карыстацца воданапорнай калонкай ля іх дома. Не маючы права на валоданне прыстасаваннем, наўмысна здымала неабходныя для яго работы элементы. Пакрыўджаная суседка выказала абразу ў непрыстойнай форме. У выніку абедзве панясуць адміністрацыйную адказнасць. Адна — за самаўпраўства, другая — за абразу. Матэрыялы разгледзіць суд.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела
Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта