Авторизация
 

У веласіпеда новы гаспадар і прыбытак з чужога кашалька

 З 1 па 10 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 92 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана пяць крымінальных спраў. Складзена 206 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У веласіпеда новы гаспадар
Веласіпед укралі з гаража ў Павяцкім сельсавеце. У пабудову праніклі, вырваўшы дзвярны прабой. На момант злачынства гаспадар дома адсутнічаў. Калі выявіў крадзеж, звярнуўся ў міліцыю. Веласіпед належыў яго ўнуку. Урон ацаналі ў 150 рублёў. 2 жніўня ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Прыбытак з чужога кашалька
Пенсіянер з Масквы прыехаў да родных у вёску ў Язненскім сельсавеце. Сустрэчу з блізкімі азмрочыла непрыемнасць. З сумкі госця, якую пакінуў на паліцы ў пярэднім пакоі, прапалі грошы. 7 050 расійскіх рублёў і 100 беларускіх. На чужое дабро спакусілася мясцовая пенсіянерка. Раней не судзімая. У адносінах да яе 2 жніўня ўзбуджана крымінальная справа. Украдзеная сума не канфіскавана.


Заплаціў за выдуманую работу
Крымінальная справа па факце махлярства ўзбуджана 3 жніўня ў адносінах да жыхара Полацка, які з’яўляецца кіраўніком будаўнічай арганізацыі. Як высветліла група па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міёрскага РАУС, у чэрвені 2016 года арганізацыя праводзіла будаўніча-мантажныя работы ў жыхара Завуццеўскага сельсавета на аснове дагавора. Аднак у каштарыс унеслі работы, якія на самой справе не выконвалі, і матэрыялы, што не выкарыстоўваліся. Заказчык пераплаціў 3 182 беларускія рублі (з улікам дэнамінацыі).

Буйны пакупнік
Міярчанін знаходзіўся ў магазіне “Бярозка” ў стане алкагольнага ап’янення. Крычаў, выказваў нецэнзурныя словы ў адрас прадаўца. На хулігана склалі адміністрацыйны пратакол і пакаралі штрафам у дзве базавыя велічыні.

Абцяжарвальнікі забралі лёгка
У міярчаніна ўкралі з гаража два абцяжарвальнікі для мотаблока. Кожны вагой у 20 кілаграм. Праніклі ў пабудову без цяжкасцей — замок на дзвярах адсутнічаў. Гаспадару прычынены ўрон на 94 рублі. 6 жніўня па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Устанаўліваецца асоба зламысніка.

Спазніўся з перарэгістрацыяй
Штраф — 98 рублёў. Такое адміністрацыйнае пакаранне панёс уладальнік паляўнічай стрэльбы з Туркоўскага сельсавета. Ён парушыў устаноўленыя тэрміны перарэгістрацыі зброі. Правапарушэнне караецца штрафам ад чатырох да пятнаццаці базавых велічынь.

У сетку трапіў сам
Жыхар Павяцкага сельсавета паставіў дзве сеткі на возеры. Такое паведамленне паступіла ў Міёрскі РАУС з Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Сёлета ў красавіку аматара лёгкай рыбалкі прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за падобнае правапарушэнне. На другі раз — крымінальная справа па артыкуле 281 “Незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёл”. Магчымае пакаранне — ад штрафу да арышту.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік

штаба раённага аддзела
ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік

раённага аддзела
Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта