Авторизация
 

Дачнікі з Наваполацка і нажом па колах, лаянка па-суседску

 З 21 па 31 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 111 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана пяць крымінальных спраў. Складзена 260 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Лаянка па-суседску
За абразу адкажа ў судзе жыхар Дзісны. З двара свайго дома мужчына ў непрыстойнай форме выказваўся пра суседа. На грубіяна склалі пратакол. Правапарушэнне караецца штрафам ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.

З віном міма касы
Жыхарка райцэнтра вырашыла не разлічвацца за бутэльку віна ва ўніверсаме “Родны кут”. Работнікі магазіна зламысніцу затрымалі. Па факце дробнага крадзяжу складзены адміністрацыйны пратакол. Матэрыял разгледзіць суд.

Нажом па колах
Навапалачанін прыехаў на выхадныя на дачу, што знаходзіцца ў адной з вёсак Павяцкага сельсавета. Адправіцца ў зваротны шлях стала праблемай — хтосьці парэзаў чатыры колы ў аўтамабілі. Мужчына звярнуўся ў міліцыю. Асоба зламысніка ўстаноўлена. Гэта таксама жыхар Наваполацка, чые родныя пражываюць у вёсцы па суседстве з дачнікам. У адносінах да хулігана 23 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа.

Крымінальнае рэха
У адным з выпускаў “Хронікі здарэнняў” расказвалі пра злачынствы, учыненыя двума жыхарамі Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў. Напрыканцы красавіка яны выкралі з дому міярчаніна і пасля шукалі нібы схаваную ім рэч у вяскоўцаў Павяцкага сельсавета. Зламыснікаў затрымалі і ўзбудзілі крымінальныя справы. Падчас расследавання высветлілі новыя абставіны. Браслаўчанін у адным з дамоў украў маёмасць на суму 719 рублёў. Па факце крадзяжу 25 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа. У гэты ж дзень крымінальную справу па артыкуле 206 “Рабаванне” ўзбудзілі ў адносінах да яго саўдзельніка з Пастаўскага раёна. Ён адкрыта ўкраў мабільны тэлефон у сяльчаніна. Абодва зламыснікі знаходзяцца пад вартай.

17 патронаў
Крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295 “Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” узбуджана 26 ліпеня ў адносінах да жыхара Перабродскага сельсавета. Мінулым летам ён незаконна набыў сямнаццаць баявых паляўнічых патронаў і захоўваў іх па месцы жыхарства. Злачынства караецца папраўчымі работамі, арыштам, абмежаваннем волі ці яе пазбаўленнем да сямі год.

Лодка сплыла
31 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу лодкі ва Узмёнскім сельсавеце. Разам з двума вудамі, што ў ёй знаходзіліся, лодку ўкралі з берага Заходняй Дзвіны. Маёмасць належала жыхару горада Беразіно Мінскай вобласці. Прычынены ўрон ацэнены ў 400 рублёў. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

***
У ліпені на тэрыторыі Міёрскага раёна ўчынена 15 злачынстваў. З іх 10 раскрыта. Па лініі крымінальнага вышуку — 10 злачынстваў, з якіх раскрыта шэсць. Найбольшая колькасць крадзяжоў — пяць, на другім месцы рабаванне — два.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 769
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 583
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 655
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 702
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 512
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 701
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта