Авторизация
 

Як супрацоўнікі Міёрскага РАУС дапамаглі паспяхова з лесу выйсці

 З дзяцінства жыла ў калектыве, дзе былі ў цане сумленнасць, прыстойнасць, давер. У наш час многія абыякава ставяцца да чужой бяды: не кінуцца на дапамогу, а падчас пажару суседзі нават за ваконнымі шторкамі схаваюцца. Але я хачу сказаць пра добрых людзей.

ТАК АТРЫМАЛАСЯ, што 30 чэрвеня я пайшла ў лес і заблукала. Было тры гадзіны дня. Надвор’е стаяла пахмурнае. Хацела адпачыць у лесе. Яго з маленства люблю. Тут можна спакойна падумаць пра свае праблемы і справы. Ды і лішняя капейка не пашкодзіць.


Пакінула свае рэчы ля елкі і пайшла збіраць ягады. Калі праз гадзіну вырашыла вяртацца дадому, не змагла знайсці рэчы. Лес вялікі і густы. Бегала каля дзвюх гадзін, але безвынікова. Тады вырашыла выйсці на дарогу, а пасля зноў вярнуцца за рэчамі. Але пайшла ў іншы бок. Сонца не было, і я не змагла правільна вызначыць накірунак. А дзявятай гадзіне вечара зразумела, што сама дарогу не знайду. Хаджу па крузе.


ПАТЭЛЕФАНАВАЛА на 102. Папрасіла парады, куды можна звярнуцца за дапамогай. Дзяжурны адразу мяне супакоіў і сказаў, што накіроўвае групу. Праз некалькі хвілін мне патэлефанаваў капітан міліцыі Андрэй Люцкі і растлумачыў, што трэба рабіць. Расказала, дзе прыкладна знаходжуся. Міліцыянеры пад’ехалі да самага лесу. Пачула гудкі і адразу зразумела, што зайшла вельмі далёка.


Куртку пакінула разам з іншымі рэчамі і была ў адной тэнісцы. Ішла хутка, каб сагрэцца. Капітан увесь час заставаўся на сувязі, падтрымліваў. Аднак лясы ў нас вельмі загрувашчаныя, таму выбіралася каля гадзіны.


Калі нарэшце прыйшла да машыны, ніхто не стаў мяне папракаць. Вядома, нагадалі, што ў такім узросце нельга хадзіць у лес адной. З гэтым нельга не пагадзіцца. Але што зроблена, тое зроблена.


Забрала свае рэчы і веласіпед. Яны былі блізка ля ўваходу. Думала ехаць дадому. Аднак міліцыянеры давезлі мяне на машыне.


ВЕЛЬМІ ЎДЗЯЧНА капітану Андрэю Люцкаму, капітану Паўлу Танкавіду, старшыне Ігару Смерцьеву. На гэтых хлопцаў можна разлічваць і спадзявацца. Хочацца пажадаць ім здароўя і ўсяго найлепшага.

На здымку: Супрацоўнікі РАУС Павел Танкавід, Ігар Смерцьеў і Андрэй Люцкі (злева направа).

Фота Кацярыны РЫНКЕВІЧ.
Марыя ШЧАРБАКОВА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта