Авторизация
 

Крымінальныя навіны ў Міёрах: несапраўдны пацярпелы і скрадзена кашалёк

 З 11 па 20 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 100 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана сем крымінальных спраў. Складзена 210 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Несапраўдны пацярпелы
Штрафам у 98 рублёў пакаралі міярчаніна за хлусню. Мужчына патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што яму пагражалі двое знаёмых, адзін нават душыў. Гісторыя аказалася выдуманай, а яе аўтар — у стане алкагольнага ап’янення. На парушальніка склалі пратакол па артыкуле 17.6 “Заведама ілжывае паведамленне”. Падобныя дзеянні караюцца штрафам ад чатырох да пятнаццаці базавых велічынь.

Абраза “УКантакце”
Адміністрацыйную адказнасць за абразу панясе жыхарка Мікалаёўскага сельсавета. У сацыяльнай сетцы “УКантакце” наўмысна пісала непрыстойныя паведамленні знаёмай, чым яе прынізіла. Матэрыял разгледзіць суд. Згодна з артыкулам 9.3 КаАП “Абраза”, за парушэнне прадугледжваецца штраф ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.

Ураджай з чужога сада
Пенсіянер з Дзісны раніцай пайшоў па чарэшню ў чужы сад. Паспеў сабраць амаль пяць кілаграм ягад, калі яго заўважыла гаспадыня ўчастка. Адразу сеў на свой веласіпед і кінуўся наўцёкі. Пацярпелая звярнулася да ўчастковага інспектара міліцыі. Злодзея затрымалі. 16 ліпеня ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 206 “Рабаванне”. Чарэшню вярнулі гаспадыні.

Міма арміі
Дзве крымінальныя справы па артыкуле 435 “Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу” ўзбуджаны 11 ліпеня. З красавіка па май наўмысна ўхіляўся ад прызыву міярчанін 1994 года нараджэння. Без уважлівай прычыны не з’явіўся ў раённы ваенны камісарыят па павестцы. Жыхар Язненскага сельсавета 1997 года нараджэння таксама атрымаў дакумент пад подпіс, аднак праігнараваў яго. Падчас вясенняга прызыву ў ваенны камісарыят так і не прыбыў.

Шляхам свабоднага доступу
Жыхарка Міёрскага сельсавета паведаміла на 102 пра крадзеж. З двара дома прапала палімерная бочка аб’ёмам у 200 літраў, з аўтамабіля — сабвуфер. Машына не была замкнёнай. Сума ўрону складае 490 рублёў. Крымінальная справа ўзбуджана 16 ліпеня. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Аліментаў не дачакаліся
Ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дваіх непаўналетніх дзяцей ухіляўся жыхар Дзісны 1978 года нараджэння. Са студзеня па чэрвень былая сям’я не атрымлівала ад яго вызначаных судом аліментаў. Мужчына несудзімы, без афіцыйнага месца працы. 18 ліпеня ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.


Кашалёк на канапе
Кашалёк з сумай у 70 рублёў выпадкова забыўся на канапе ў аддзяленні Белаграпрамбанка юнак з Міёрскага сельсавета. Хутка за ім вярнуўся. Аднак кашалька на месцы не знайшоў. Паведаміў у міліцыю. На злодзея дапамагла выйсці камера відэаназірання. Чужое вырашыў прысвоіць раней судзімы палачанін 1990 года нараджэння, які працуе ў Міёрах і прыйшоў у банк аформіць картку. Частку грошай канфіскавалі. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта