Авторизация
 

У Туркоўскім сельсавеце зарэгістраваны выпадак трахінелёзу

 У адным з населеных пунктаў Туркоўскага сельсавета гаспадар зарэзаў парсюка і пачаставаў свежанінай блізкіх і суседзяў. Смачнае мяса, але некаторыя пасля трапілі на бальнічны ложак. Дыягназ — ТРЫХІНЕЛЁЗ. 

Трыхінелёз — паразітарная хвароба чалавека і жывёл, якую выклікаюць трыхінелы — дробныя лічынкі круглага гельмінта.

Заражаюцца хваробай пры спажыванні мяса і мясных прадуктаў: сырога фаршу, сыравяленай хатняй каўбасы і кумпяка, шашлыкоў, смажаніны. Па колеры, паху, смаку і знешнім выглядзе яны нічым не адрозніваюцца. Ні вэнджанне, ні апрацоўка ў мікрахвалевай печы, нават замарожванне не знішчаюць трыхінел. Пры засолцы мяса лічынкі ў глыбокіх слаях захоўваюць жыццяздольнасць на працягу года.


Пад уздзеяннем страўнікавага соку лічынкі трыхінелы вызваляюцца з капсулы і пранікаюць у слізістую абалонку тонкай кішкі, дзе саспяваюць і размнажаюцца. З токам крыві і лімфы разносяцца па ўсім арганізме, пранікаючы ў сэрца, печань, лёгкія, мозг і іншыя органы. Пасяляюцца толькі ў папярэчнапаласатых мышцах, дзе лепшая забяспечанасць крывёй: у мышцах языка, жавальных, міжрэберных, дыяфрагмы, рук і ног. З часам пакрываюцца капсулай і могуць захоўвацца ў такім выглядзе гадамі.


Хвароба праяўляецца, калі трыхінелы пачынаюць прадуцыраваць сабе падобных. Гэта суправаджаецца язвамі і некрозам тканак кішкі, кровацячэннем, моцнай інтаксікацыяй прадуктамі распаду. Хворы пакутуе ад ванітавання, ірвоты, паносу з прымессю крыві. Да канца другога тыдня з’яўляюцца ацёкі. Ад твару і шыі яны распаўсюджваюцца па ўсім целе. Нарастае мышачны боль, які ў наступным суправаджаецца кантрактурамі (стан, пры якім абмежавана рухомасць сустава) і поўнай абезрухоўленасцю хворага. Нарастаючыя расстройствы цэнтральнай нервовай сістэмы праяўляюцца галаўным болем, узбуджэннем, трызненнем. Пры цяжкім трыхінелёзе заўсёды церпіць сэрца, могуць узнікнуць прыступы парушэння сардэчнага рытму, вострага падзення сардэчнай дзейнасці.


Калі мяса не моцна заражана лічынкамі трыхінел, карціна хваробы іншая. У першыя дні чалавек адчувае лёгкае недамаганне, можа быць расстройства кішэчніка, якое хутка праходзіць. Затое праз два-тры тыдні рэзка падымаецца тэмпература, ацякае твар, шыя, “ламае” ўсё цела — баляць мышцы рук, ног. Чалавек, які і думаць забыўся пра сала, што еў тры тыдні таму, пачынае лячыцца ад вострых рэспіраторных захворванняў. Аднак даўно неабходна шпіталізацыя, бо ў любы момант могуць развіцца цяжкія паражэнні жыц- цёваважных органаў.
Лячэнне трыхінелёза складанае і павінна праводзіцца кваліфікаванымі спецыялістамі. Каб узнавіць функцыі ўнутраных органаў, спатрэбяцца тры-чатыры месяцы. Пры цяжкім трыхінелёзе выздараўленне зацягваецца на паўгода-год.


Каб не захварэць, не спажывайце мяса жывёл, якія з’яўляюцца аб’ектамі палявання, без папярэдняй трыхінеласкапічнай ветэрынарна-санітарнай экспертызы.

Не варта:
- утрымліваць свіней свабодна-выгульным спосабам, скормліваць ім адходы паляўнічага промыслу;
- выкідваць адходы пасля забою жывёл у даступныя для свіней, сабак, кошак, пацукоў і мышэй месцы. У трыхінелёзных трупах лічынкі жыццяздольныя ад 4 да 10 месяцаў;
- купляць мяса і мясапрадукты ў невядомых асоб па-за гандлёвых устаноў;
- варыць ці смажыць заражанае мяса, тым больш, імкнуцца збыць яго.


Неабходна:
- перыядычна вынішчаць грызуноў;
- вызваляць наваколлі ад бадзячых сабак і катоў, якія спажываюць адходы ад загінулых жывёл.


Пасля забою спатрэбіцца трыхінеласкапічная экспертыза туш свіней і аб’ектаў паляўнічага промыслу. Яе праводзяць у лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы ў Міёрах на рынку. Пры выяўленні хаця б адной лічынкі, незалежна ад яе жыццяздольнасці, інфармацыя фіксуецца ў пярвічнай ветэрынарнай дакументацыі і аператыўна на працягу двух гадзін перадаецца прыватнаму ўладальніку (паляўнічаму), у раённую ветстанцыю і ЦГЭ для эпізааталагічнага і эпідэміялагічнага расследавання.
Прытрымлівайцеся мер перасцярогі, тады абмяжуеце сябе і іншых ад трыхінелёзу.

Фота для ілюстрацыі.

Васіль ЛАПІЦКІ, ветурач-эпізаатолаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта