Авторизация
 

Справа пра бароны, лекі з крыміналам і іншае

 З 21 па 30 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 64 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 7 крымінальных спраў. Складзена 146 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Нагляд не вытрымаў
За невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду панясе адказнасць жыхар Новапагосцкага сельсавета 1975 года нараджэння. Крымінальная справа ў адносінах да яго ўзбуджана 21 чэрвеня. Мужчына тройчы парушыў устаноўленыя правілы: не з’явіўся на рэгістрацыю у крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС, не знаходзіўся дома ў вызначаны час, выехаў за межы раёна без адпаведнага дазволу.


Лекі з крыміналам
Псіхатропнае лякарства “Трамадол” выявілі праваахоўнікі ў міярчан. 5 таблетак агульнай вагой 0,75 грама. Рэцэпт урача адсутнічаў. Гаспадары патлумачылі, што лекі аддала знаёмая з райцэнтра. Цяпер яна падазраецца ў збыце псіхатропных рэчываў. 22 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 328.


Справа пра бароны
Укралі бароны з двара. З такім паведамленнем звярнулася ў міліцыю пенсіянерка з Новапагосцкага сельсавета. Злодзеяў знайшлі. Імі аказаліся аднасяльчане, якія нідзе не працуюць. Украдзенае канфіскавана. 25 чэрвеня па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.


Пакуль на дачы нікога не было
Пенсіянерка з Міёр паведаміла пра крадзеж на яе дачы ва Узмёнскім сельсавеце. З гаспадарчай пабудовы прапалі плуг, акучнік і іншая маёмасць на агульную суму ў 78 рублёў. Крымінальная справа ўзбуджана 25 чэрвеня. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Веласіпед вярнуўся
У жніўні 2015 года ў жыхара Міёр укралі веласіпед. Пакінуў яго ля вадаёма ў адной з вёсак Міёрскага сельсавета, куды ездзіў рыбачыць, і стаў пешаходам. Амаль праз тры гады веласіпед вярнуўся да гаспадара. Украла яго вясковая жанчына, аддала свайму сыну, які пражывае ў той жа вёсцы. Нядаўна пацярпелы ўбачыў свой веласіпед у чужых руках і звярнуўся ў міліцыю. Па факце крадзяжу 25 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа.


Прэміі з уласнага жадання
Па артыкуле 210 “Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” 28 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да былога дырэктара аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Устаноўлена, што з лістапада 2016 года па сакавік 2017-га кіраўнік незаконна распараджаўся, каб у яго заробак налічвалі надбаўкі і прэміі. Сума неабгрунтаваных выплат склала 1 171 рубель.


Злодзей у гаражы
У Перабродскім сельсавеце з незамкнёнага гаража ў двары дома ўкралі трымер. Пра здарэнне паведаміла гаспадыня. Прапажу знайшлі. Чужую маёмасць прысвоіў мясцовы жыхар 1982 года нараджэння. У адносінах да яго 30 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа.
***
За чэрвень на тэрыторыі раёна зарэгістравана 12 злачынстваў, з іх раскрылі 10. Па лініі крымінальнага вышуку — 7 злачынстваў, з якіх 6 — крадзяжы, раскрыта — 5.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік
штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта