Авторизация
 

Тры дні на волі і — зноў за краты

 30-гадовы жыхар Міёрскага сельсавета вярнуўся з месц пазбаўлення волі, а праз тры дні яго зноў арыштавалі.

Слабасць Фёдара (імя зменена) — крадзяжы. Не можа прайсці міма чужога дабра, за што і атрымлівае судзімасці. Апошні раз пакаралі трыма месяцамі арышту. На волі паспрабаваў весці іншы лад жыцця. Не атрымалася.


Праз два дні пасля таго як вярнуўся дадому, Фёдар уладкаваўся да індывідуальнага прадпрымальніка ў райцэнтры. Знаёмы дапамог. Першы працоўны дзень прайшоў без прыгод, а ўначы новы работнік абакраў свайго працадаўцу.


Забрацца ў аўтамабіль прадпрымальніка, што стаяў у двары дома, было проста. Гаспадар не палічыў патрэбным замкнуць машыну. Там зламыснік знайшоў грошы, прычым немалую суму, і рыбалоўныя прыстасаванні. Затым зламаў замок у гаспадачай пабудове і ўкраў прадукты харчавання.


На наступны дзень Фёдара затрымалі і ўзбудзілі чарговую крымінальную справу па частцы 2 артыкула 205 “Крадзеж”. Злачынства караецца папраўчымі работамі да двух год, арыштам ад трох да шасці месяцаў, абмежаваннем або пазбаўленнем волі да чатырох год.


УВАГА! Нават калі аўтамабіль знаходзіцца ва ўласным двары, гэта не азначае поўную бяспеку. Не варта пакідаць у ім грошы і каштоўныя рэчы. Вазьміце за правіла: гаспадар — у дом, машыну — на замок.

Фота для ілюстрацыі.
Марына ГЕЛЕШ,

следчы Міёрскага раённага

аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта