Авторизация
 

У пабудове супрацоўнікі Міёрскага РАУС знайшлі самагонны апарат і іншыя падзеі крымінала

 З 11 па 20 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 87 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 1 крымінальная справа. Складзена 277 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Мабільнік з падваконніка
Супрацоўніца Дзісенскай бальніцы 11 чэрвеня патэлефанавала ў РАУС з паведамленнем аб крадзяжы. Пакінула свой тэлефон на падаконніку ў прыбіральні. Праз некаторы час вярнулася за ім — пуста. Кошт прапажы — 414 рублёў. Асобу зламысніка ўстанавілі. Чужы сродак сувязі вырашыла прысвоіць пенсіянерка, якая знаходзілася на лячэнні. У той жа дзень узбуджана крымінальная справа.

За тыдзень да паўналецця
Юнак з Язненскага сельсавета купіў у мясцовым магазіне піва. Калі б прыйшоў за пакупкай праз тыдзень, то прадавец не панесла б адміністрацыйнай адказнасці за продаж алкагольнага напою, бо хлопцу ўжо споўнілася б васемнаццаць год. Матэрыял накіраваны ў суд.

У гаспадарчай пабудове — самагонны апарат
За захоўванне самагоннага апарата склалі пратакол на жыхарку Завуццеўскага сельсавета. Прыстасаванне знайшлі ў гаспадарчай пабудове ў двары яе дома. Згодна з артыкулам 12.43 КаАП за правапарушэнне прадугледжана папярэджанне або штраф да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй апарата. Пакаранне прызначыць суд.

Сабака "паласаваўся" курамі
Штраф ад 10 да 30 базавых велічынь пагражае жыхару Перабродскага сельсавета. Такое пакаранне прадугледжана за парушэнне правіл утрымання хатніх жывёл, калі гэта прыводзіць да прычынення шкоды. Сабака гаспадара напаў на суседскіх курэй, што знаходзіліся ў двары ў клетцы. Матэрыял разгледзяць у судзе.

Замест эстэтыкі — штрафы
Ва Узмёнскім, Мікалаёўскім, Язненскім сельсаветах некаторыя гаспадары на сваіх сядзібах вырошчвалі мак. Пакараны штрафамі ў адну базавую велічыню. Варта нагадаць, што спецыяльная праграма “Мак” будзе працягвацца ўсё лета. Каб не дадаваць сабе непрыемнасцей, лепш загадзя правесці “рэвізію” на ўласных участках.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта